Кветкавы шлях

495Усё лета прыемна лашчылі вока, радавалі рознакаляровыя клумбы кветак, абуладкаваныя на плошчы Свабоды і ўздоўж цэнтральных вуліц нашага горада. Яны ўздымалі настрой, напаўнялі сэрца аптымізмам. У гэтым вялікая заслуга работнікаў камунальнай гаспадаркі.


Ды і цяпер тыя ж супрацоўнікі ўчастка добраўпарадкавання і азелянення ЛКУВП ЖКГ “Лепель” дбаюць пра тое, каб у Лепелі заўсёды было прыгожа і ўтульна, нягледзячы на наступленне позняй восені і надыход першых замаразкаў. Вось і на гэты раз рабочыя камунальнай гаспадаркі Ніна Жарнасек, Марыя Прасіе і Алена Чырык пад кіраўніцтвам майстра па азеляненні Валянціны Валевіч у канцы вуліцы Інтэрнацыянальнай рупліва даводзілі да ладу адну з буйных клумбаў: убіралі адмёрлыя рэшткі кветак, іншай зеляніны. Жанчыны перакопвалі зямлю і высаджвалі вялікія цыбуліны цюльпанаў, каб гэтыя кветкі вясной будучага года зноў успыхнулі прыгожым, яркім полымем.
— Сёння працуем адразу на дзвюх цэнтральных вуліцах Лепеля — Інтэрнацыянальнай і Чуйкова, — паведаміла Валянціна Валевіч.
— Дзе далей працягнеце работу?
— На плошчы Свабоды, дзе будзем садзіць геацынты, наводзіць чысціню і парадак.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: работнікі ЛКУВП ЖКГ “Лепель” шчыруюць на вуліцы Інтэрнацыянальнай.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>