Тройка лідараў

Сярод жыхароў вёсак Каменскага сельсавета, якія ўтрымліваюць кароў на ўласным падворку, найбольшую колькасць малака ў студзені — верасні прадала дзяржаве Людміла Падгол са Стараселля — 8711 літраў, а яе аднавяскоўка Галіна Плігаўка — 8033. Замыкае тройку лідараў Пётр Чарныш з вёскі Забароўе — 7288 літраў.

Лешыя малаказборшчыкі

Рупліва працуюць малаказборшчыкі камунальнага ўнітарнага прадпрыемства “Каменьаграсэрвіс”. Сярод іх найлепшы паказчык за дзевяць месяцаў забяспечыла Таццяна Мінава, якая нарыхтавала ад 22 асабістых кароў насельнікаў аграгарадка Чарэйшчына 40,8 тоны малака. Алена Панізавец ад дзевяці кароў жыхароў у Стараселлі закупіла 33,4 тоны малака. Валянціна Новікава закупіла 29,3 тоны малака ад 14 кароў, якія даглядаюць вяскоўцы ў Двор Бабчы, Задорах, Кабаку, Курмялёўцы і Мягелях.
М. АЗЁРНЫ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>