Воля да перамогі

На татамі спецыялізаванай дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы алімпійскага рэзерву “Асілак” вёў упартую барацьбу са сваім сапернікам малады дзюдаіст. Пасля завяршэння паядынку падышоў да яго, каб пазнаёміцца.

— Сяргей Ганчар, — прадставіўся ён. – Сапраўды, мы маглі сустрэцца на “Лепельскай лыжні”, я паспяхова адолеў там дыстанцыю, прадугледжаную для ўдзельнікаў самай малодшай узроставай групы.

Хаця не стаў пераможцам ці прызёрам гэтых спаборніцтваў, але і не быў на фінішы ў ліку апошніх.

— Акрамя дзюдо, захапляешся яшчэ і лыжным спортам?

— Не толькі. З задавальненнем гуляю ў валейбол, займаюся плаваннем, бегам, рэгулярна выконваю агульнафізічныя практыкаванні. Усё гэта дапамагае падтрымліваць добрую фізічную форму, быць заўсёды бадзёрым і жыццярадасным, упэўненым у сваіх сілах.

— З кім сябруеш?

— З аднакласнікам Дзміт­рыем Грукам. Абодва вучымся ў 6 “А” класе гімназіі імя Ерашова. Разам ходзім на трэніроўкі па дзюдо, удзельнічаем у міжнародных і рэспубліканскіх спаборніцтвах, на якіх часта перамагаем або займаем прызавыя месцы. Не прапускаем і валейбольныя матчы, што праводзяцца ў гімназіі, спаборнічаем па лёгкай атлетыцы. Сёлета я нават выступаў у раённым асеннім лёгкаатлетычным кросе ў раёне возера Святое. Пераможцамі і прызёрамі там сталі больш старэйшыя па ўзросту рабяты, аднак і я ўдала пераадолеў трохкіламетровую дыстанцыю, увайшоў у лідзіруючую групу спартсменаў.

— Якія сёлетнія спаборніцтвы па дзюдо найбольш запомніліся?

— Іх было шмат: у Мінску, Віцебску, Смаргоні, іншых гарадах. Кожнае спартыўнае саперніцтва па-свойму адметнае, незабыўнае… І ўсё ж найбольш урэзаўся ў памяць 5-ы рэспубліканскі турнір па дзюдо, прысвечаны памяці майстра спорту Р. Дашчанава, што прайшоў у Смаргоні Гродзенскай вобласці. У ім удзельнічалі каманды Мінска, Віцебска, Гродна, Магілёва, Дзяржынска, Баранавіч, іншых гарадоў нашай краіны. Мне ўдалося выйсці ў фінал у вагавай катэгорыі да 46 кілаграмаў, дзе сустрэўся ў рашаючым паядынку са сталічным дзюдаістам. Барацьба была ўпартай, з пераменным поспехам. Аднак лічу, што ў канчатковым выніку я ні ў чым не ўступіў мінчаніну, нават меў невялікую перавагу над сапернікам, але ўсё ж суддзі аддалі перамогу менавіта яму. Такім чынам, я заняў другое месца.

— Як адбіваюцца заняткі спортам на вучобе?

— Толькі станоўча. Спорт вучыць настойлівасці, мэтанакіраванасці, уменню пераадольваць цяжкасці. Вучуся ў асноўным на дзевяткі і дзесяткі.

— Якія прадметы найбольш любімыя?

— Усе дысцыпліны па-свойму цікавыя, змястоўныя, іх падабаецца вывучаць. Аднак аддаю перавагу фізкультуры, а таксама гісторыі, геаграфіі, з задавальненнем наведваю і ўрокі працоўнага выхавання.

На здымку: Сяргей Ганчар з Граматай, якой ён быў узнагароджаны за занятае другое месца на спаборніцтвах у Смаргоні.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>