Першы крок і першы ўрок

IMG_8368Непрыкметна пралятаюць апошнія дні звонкага лета, і ўжо не за гарамі восень. З асаблівым хваляваннем чакаюць надыходу верасня ўчарашнія дашкаляты, якія сёлета ўпершыню пераступяць парог школы. Першы крок на першы ўрок зробяць Аліна Кажарская і Міша Пячкоўскі.

Аліначка — сур’ёзная і адказная дзяўчынка.
— Я выхоўвалася ў дзіцячым садзе №9 “Рамонак”, — расказвае юная суразмоўца. — У сваёй любімай выхавальніцы Святланы Паўлаўны Пшанко мы навучыліся чытаць і лічыць.
— А чым ты любіш займацца?
— Люблю гуляць з лялькамі, будаваць дарогу з мяккага канструктара, а яшчэ дапамагаю маме ў хатніх справах — умею памыць посуд, прыбраць у пакоях.
Аліначка вельмі жадае ісці ў школу. У сярэдняй школе №3 працуе настаўніцай анг­лійскай мовы яе маці, Таццяна Васільеўна. Дзяўчынка заўсёды з цікавасцю назірала, як матуля адказна рыхтуецца да ўрокаў і сама ўяўляла сябе стараннай вучаніцай.
— А кім ты хочаш быць, калі вырасцеш?
— Буду цырульнікам. — А ты ведаеш імя сваёй першай настаўніцы?
— Маю настаўніцу завуць Жанна Мікалаеўна Сальнік.
З прыемным хваляваннем чакае першую ў сваім жыцці школьную лінейку і Міша Пячкоўскі. Мішаня таксама ўмее чытаць, лічыць, захапляецца камп’ютарнымі гульнямі і ва ўсім бярэ прыклад у свайго таты. У летні час разам з ім хадзіў на рыбалку. Міша з радасцю ўспамінае заняткі ў дзіцячым садзе №8, сваю выхавальніцу Вольгу Аляксандраўну Лухман і жадае хутчэй сустрэцца ў школе з сябрамі.
Першай настаўніцай Мішы будзе Алена Анатольеўна Жарнасек. Хлопчык адзначыў, што абавязкова будзе добра вучыцца, старанна выконваць усе хатнія заданні, а калі вырасце, стане міліцыянерам.
— Малайчынкі! Будзьце заўсёды такія ж старанныя, працавітыя, няхай здзейсняцца вашы светлыя мары! У добры шлях! — ад душы жадаю юным першакласнікам, у якіх наперадзе — шмат яркіх імгненняў і незабыўных школьных падзей.
Святлана
СІЛЬВАНОВІЧ.
На здымку: Міша Пячкоўскі і Аліна Кажарская — першакласнікі.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>