Пульс Лепельшчыны за 7 снежня

Экспартная прадукцыя

Прадпрыемствы горада нарошчваюць пастаўкі прадукцыі на экспарт. Адпраўляюцца малочныя вырабы, замарожаныя і свежыя дзікарастучыя ягады, бульба, швейныя вырабы, клетачнае абсталяванне для ўтрымання кур, дамы драўляныя зборныя, піламатэрыялы. Наша прадукцыя знаходзіць попыт у 16 краінах, асноўны партнёр — Расія.

Плюс шэсць

У бягучай пяцігодцы ў раёне адкрыта шэсць комплекных прыёмных пунктаў (КПП) па бытавому абслугоўванню сельскага насельніцтва у тым ліку у Слабадзе і Стаях.

Ліквідная драўніна

Шмат давялося папрацаваць работнікам Бярэзінскага біясфернага запаведніка на ўборцы буралому. На плошчах суцэльнай і выбарачнай вырубкі нарыхтавана каля 7000 кубаметраў ліквіднай драўніны.

За рулём — жанчыны

Сёлета ў навучальна-вытворчым прыватным унітарным таварыстве “Лепельская аўтамабільная школа ДТСААФ” будзе падрыхтавана 1027 вадзіцеляў розных катэгорый. 75 працэнтаў курсантаў здаюць экзамены з першага разу. 85 працэнтаў навучэнцаў — жанчыны.

Метадычная тэма

Метадычная тэма года “Інавацыйная дзейнасць выкладчыкаў ва ўмовах абнаўлення зместу сучаснай адукацыі” распрацоўваецца педагагічным калектывам аграрна-тэхнічнага каледжа.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>