З “сухім” лікам “чысты” кідок

У Мінску адбыліся спаборніцтвы адкрытага першынства СДЮШАР № 1 “Дынама” па дзюдо сярод юнакоў 1996-1997 гадоў нараджэння на прызы трохразовага чэмпіёна Еўропы Віталя Песняка. У іх прынялі ўдзел амаль трыста спартсменаў з усіх рэгіёнаў нашай краіны, у тым ліку і з Лепеля. Нашых дзюдаістаў рыхтавала да паядынкаў трэнер Галіна Папова.

Упэўнена вёў барацьбу на татамі ў вагавай катэгорыі да 46 кілаграмаў Яўген Міхно. З “сухім” лікам ён перамог у схватках з сапернікамі з Мінска і Бабруйска. Затым сустрэўся з Дзмітрыем Пястовым з Баранавіч. Паядынак быў вельмі напружаным, аднак за лік выдатнага выканання кідка на іппон Яўген усё ж “вырваў” перамогу. У паўфінальным матчы наш спартсмен нанёс паражэнне мінчаніну Антону Карасю. У фінале яму супрацьстаяў яшчэ адзін сталічны спартсмен Андрэй Касцюкевіч, аднак Яўген Міхно “чыстым” кідком забяспечыў сабе датэрміновую перамогу, заняў першае месца.

Літаральна аднаго “кроку” не хапіла для таго, каб трапіць у лік прызёраў спаборніцтваў яшчэ двум нашым землякам Сяргею Ганчару і Яўгену Кузьмічонку, якія ў выніку занялі ў сваіх вагавых катэгорыях чацвёртыя месцы.

Не пашанцавала і лепяльчаніну Паўлу Гаўрыленку, стаў толькі сёмым.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>