Дзе вада смачнейшая?

Насельніцтва карыстаецца дзвюма сістэмамі водазабеспячэння: цэнтралізаванай (водаправоднай з падземных радовішчаў глыбокага залягання міжпластавых вод) і дэцэнтралізаванай (мясцовай з шахтавых студняў, што даходзяць да першага вадаўпорнага слоя). У гігіенічных адносінах цэнтралізаванае водазабеспячэнне мае істотную перавагу перад мясцовым, паколькі забяспечвае ахову вады ад забруджвання.

Крыніцы — падземныя воды, што самастойна выходзяць на паверхню зямлі. Паказчыкі іх залежаць ад санітарнага стану і ступені забруджанасці грунту, у пластах якога залягаюць.

Апошнім часам лепяльчане захапіліся крынічнай вадой. З вялікімі ёмістасцямі ездзяць па яе ў крыніцу “Церамок”, дзе Эса рассякае шашу Мінск — Віцебск, ці ў крыніцу “Эсенскую” (паміж урочышчам Церамок і Юшкамі). З гэтай нагоды вырашыла супаставіць якасць водаправоднай вады з гарадскога водазабору і гэтых крыніц. Аналіз паказаў, што санітарным нормам, правілам і гігіенічным нарматывам адпавядаюць усе тры ўзоры. Ні ў водным не зафіксаваны звышнарматыўныя кампаненты. І ўсё ж у межах дапушчальных нормаў некаторыя элементы вагаюцца.

Утрыманне соляў кальцыю і магнію вызначае цвёрдасць вады. Пры невялікай іх колькасці вада лічыцца мяккай, пры значнай — жосткай. Апошняя прыносіць шмат нязручнасці: у ёй доўга гатуюцца мяса і агародніна, накіп псуе чайнікі і каструлі, забруджвае водаправодныя трубы. У вадзе з водаразборнай калонкі па вулі­цы Калініна агульная цвёрдасць вады  пры норме 10 ммоль/дм куб. раўняецца 4,4; з крыніцы “Эсенскай” — 4,1; з крыніцы “Церамок” — 6,7 (далей пералік паказчыкаў падаецца ў такой жа паслядоўнасці).

Павышанае ўтрыманне соляў жалеза надае вадзе непрыемны балоцісты смак, пры гатаванні на посудзе ўтвараецца накіп чырвона-бурага колеру. Жалеза ў пробах утрымліваецца адпаведна 0,12; 0; 0,1 (норма 1 мг/дм куб.)

Нітраты (солі азотнай кіслаты) могуць выклікаць у дзяцей да трох гадоў змену складу крыві — 0,2; 4; 6,8 (норма 45 мг/дм куб.)

Вада не павінна мець прыкметнага паху (ва ўсіх пробах адсутні­чае пры норме 3 балы), прысмаку (0; 0; 1 пры норме 3 балы), каламутнасці (0,3; 0,092; 0,1 пры норме 3,5 ЕМ/дм куб.) Колернасць вады звычайна ўласціва неглыбокім падземным водам тарфяных і балоцістых раёнаў — 5; 0; 5 (норма 30 градусаў).

Аміяк — усюды меней за 0,05 (норма 2 мг/дм куб.).

Нітрыты — усюды меней за 0,003 ( норма 3,3 мг/дм куб.)

Сульфаты — 28; 34; 38 (норма 500 мг/дм куб.)

Хларыды — 5; 20; 135 (норма 350 мг/дм куб.)

Вадародны паказчык — 7,62; 7,57; 7,6 (норма 6 — 9 РН).

Як сведчаць аналізы, вада ў гарадскім водаправодзе не горшая, а па некаторых паказчыках нават лепшая за крынічную. Дык ці варта ездзіць па яе за дзесятак кіламетраў, калі тое самае можна мець на месцы? Ёсць над чым задумацца, калі яшчэ ўлічыць акалічнасць, што крынічны паток па меры прасоўвання ў верхнім зямным пласце можа засмечвацца знешнімі фактарамі.

Ніна КЛІМЕНЦЬЕВА,

памочнік урача-гігіеніста ДУ “Лепельскі райЦГЭ”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>