Вопыт замежных калег

Спецыялісты Бярэзінскага біясфернага запаведніка прынялі ўдзел у пасяджэнні працоўнай групы Сусветнай камісіі па прыродных тэрыторыях, Міжнароднага саюза аховы прыроды па рэгіёне Паўночная Еўразія, якія асабліва ахоўваюцца. Прадстаўнікі Расіі, Беларусі, Украіны і Казахстана сабраліся ў Палістоўскім запаведніку ў Расіі, абмеркавалі магчымасці сумеснай прэзентацыі на Міжнародным кангрэсе паркаў, што адбудзецца ў лістападзе ў Сіднеі. Удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з новым візіт-цэнтрам Палістоўскага запаведніка, прайшлі па чатырохкіламетровай экалагічнай сцяжыне, пракладзенай праз балоты.

Усёй сям’ёй

Свята “Наша дружная сям’я” прайшло ў Горках. У ім удзельнічалі адразу некалькі ўстаноў — СДК, бібліятэка і школа. Віктарыны, гульні, казачныя персанажы паднялі настрой не толькі дзецям, але і іх бацькам, якія таксама завіталі на свята.

Намалявалі сваякоў

Сямейнае свята прайшло і ў Баброве. Сумеснае мерапрыемства правялі сельская бібліятэка-музей Язэпа Драздовіча і СДК. Сваю з’яднанасць і веданне адзін аднаго паказвалі тры сям’і — Пліско, Галай і Сідарцовы. Намаляваць усіх членаў сям’і і адказаць на пытанні пра сваякоў — адны з тых заданняў, якія выконвалі канкурсанты.

«Кніжная мазаіка»

У Поўсвіжскай сельскай бібліятэцы першакласнікаў пасвяцілі ў чытачоў. Сапраўднае свята для малодшых школьнікаў падрыхтавала бібліятэкар Людміла Сільвановіч. З правіламі паводзін у бібліятэцы пазнаёміла дзяцей Каралева кнігі. Яна ж прапанавала ім па ўрыўках адгадаць творы. Вершы пра кнігу расказалі і самі дзеці. А паштальён Печкін прынёс ім тэлеграмы ад казачных герояў. Для новых чытачоў спецыяльна зрабілі і выставу “Кніжная мазаіка”, на якой можна было выбраць літаратуру на свой густ. Завяршылася мерапрыемства “салодкім сталом”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>