У лічбавым фармаце

kak_vibrat_televisor1З першага красавіка наступнага года на тэрыторыі Лепельскага раёна спыняецца вяшчанне эфірнага тэлебачання ў прывычным некалькім пакаленням аналагавым фармаце. TV пераходзіць на фармат лічбавы. Продаж спецыяльных прыстасаванняў для прыёму лічбавага сігналу — цюнараў — працягваецца. Гама апаратуры прадстаўлена шэрагам мадэляў вядучых брэндаў сусветных вытворцаў электронікі. Гады чатыры таму выпуск гэтай патрэбнай апаратуры асвоены беларускімі прадпрыемствамі. У прыватнасці, тэлевізійны завод “Віцязь” выпускае некалькі мадэляў цюнараў.
Карыстаюцца такімі прыладамі і жыхары Лепельшчыны. Так, Марыі Іванаўне са Старога Лядна цюнар набыў сын. Расказвае жанчына:
— Прывёз, падключыў, антэна паказвае восем праграм замест ранейшых дзвюх. Карцінка чыстая, гук выразны. Тэлевізар адносна новы, таму збіраюся карыстацца ім яшчэ доўга.
У апошнія гады замежныя вытворцы тэлевізараў сталі выпускаць мадэлі з уманціраваным TV-цюнарам. Набываючы такую, пакупнік атрымлівае падвойную выгаду: новы сучасны тэлевізар і прыстаўку для прыёму лічбавага сігналу ў адным. Распавядае лепяльчанка Людміла:
— Восенню набыла новы вадкакрышталёвы тэлевізар Samsung. Прывезлі дахаты, прыкруцілі падстаўку. Уключылі штэкер звычайнай пакаёвай антэны. Вынік наступны: раней на тым месцы стаяў стары тэлевізар, які паказваў два каналы, цяпер — новы з шырокім экранам, які паказвае восем каналаў! Мінусаў не заўважыла, а вось плюсаў мноства: яркая карцінка, насычаны гук, упэўнены прыём. Калі раней у пахмурныя ці дажджлівыя дні на экране часта “сняжыла”, то цяпер і забылася, што гэта такое.
Два гады таму выпуск тэлевізараў з уманціраваным цюнарам для прыёму лічбавага тэлебачання асвоілі і беларускія вытворцы.
Лічбавае тэлебачанне транслюецца на тэрыторыі Лепельскага раёна, паступова выцясняе ранейшае аналагавае. Час яшчэ ёсць, амаль год можна будзе глядзець тэлевізар у ранейшым рэжыме. Аднак ужо цяпер варта задумацца аб тым, каб набыць TV-цюнар ці ўвогуле памяняць тэлевізар, не адстаць ад перадавых тэхналогій.
Васіль МАТЫРКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>