На занальных спаборніцтвах

У Наваполацку прайшоў занальны злёт юных інспектараў дарожнага руху, у якім ­удзельнічалі дзевяць каманд, сярод іншых і каманда СШ №3. Лепяльчане занялі трэцяе месца ў агульнакамандным заліку. У індывідуальным перамог васьмікласнік Андрэй Баранаў — у фігурным ва­джэнні веласіпеда. Каманда перамагла таксама ў спаборніцтвах па медыцынскай падрыхтоўцы, ПДР, сярод агіт­брыгад. Вызначыліся сямі­класнікі Карына Арцёмава, Дар’я Нікіціна, Ягор Лешчанок і іншыя.

Настаўнікі-інтэлектуалы

Адбыўся інтэлектуальны рынг. Каманда настаўнікаў СШ №3 заняла другое месца ў індыві­дуальным заліку, саступіўшы толькі інтэлектуалам-медработнікам з райбальніцы, і першае месца ў інтэлектуальнай гульні “Медыя-азбука”. Гулялі шасцёра педагогаў — Наталля Кляцкова, Вольга Ярмолік, Таццяна Карпеня, Наталля Долбікава, Таццяна Яськова. Узначаліў каманду Аляксандр Багдзееў.

Паспяховы дэбют

Вучні Новавалосавіцкай базавай школы ўпершыню прынялі ўдзел у раённым этапе абласнога фестывалю прававых ведаў. Дэбют аказаўся паспяховым. Дзяўчаты, вучаніцы восьмага і дзявятага класаў, у складзе школьнай агітбрыгады занялі другое месца.

Тыдзень
прафарыентацыі
Насычаным атрымаўся ты­дзень прафарыентацыі ў Новавалосавіцкай БШ. Вучні наведалі ліцэй і каледж. Праф­арыентацыйную гутарку правёў у школе яе выпускнік, навучэнец каледжа Яўген Прыстаўка. Была арганізавана выстава літаратуры “Выберы будучыню сёння”. Дзеці паглядзелі мультфільм “Кім быць?”. Адбылася прэзентацыя ілюстрацый да прафесій. Прайшла дзелавая гульня з удзелам вучняў 6 — 9 класаў “Свет прафесій”. Дзеці намалявалі “Дрэва прафесій”. Большая частка сёлетніх выпускнікоў збіраецца працягваць вучобу ў ліцэі і кале­джы.

На “Прарыве”

Вучні 9 — 10 класаў Слабадской сярэдняй школы пад кіраўніцтвам настаўнікаў гісторыі на школьным аўтобусе адправіліся ва Ушачы. Наведалі мемарыяльны комплекс “Прарыў”, узведзены ў гонар легендарнага прарыву партызанскай блакады сорак чацвёртага года. Экскурсавод зрабіў для дзяцей гістарычны экскурс па залах мясцовага музея Народнай славы, расказаў пра герояў і падзеі Вялі­кай Айчыннай вайны на партызанскай Ушаччыне.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>