Кнігі пра вайну

“Прачытай кнігу пра вайну — стань бліжэй да перамогі” — у такой традыцыйнай акцыі можа прыняць удзел кожны чытач бібліятэк горада і раёна. Пачалася яна яшчэ ў сакавіку і сёлета прысвечана 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Пераможцаў акцыі — тых, хто прачытаў больш за ўсіх кніг пра вайну, — вызначаць на кожным абанеменце ў канцы чэрвеня. Гэтыя людзі і будуць удзельнічаць у літаратурным марафоне 3 ліпеня — у Дзень вызвалення Беларусі.

Бронзавы медаль чэмпіянату Еўропы

На чэмпіянаце Еўропы па самба ў Бухарэсце (Румынія) лепяльчанін Сцяпан Папоў, выступаючы ў вагавой катэгорыі да 74 кілаграмаў, заваяваў бронзавы медаль. Гэта ўжо другая такая ўзнагарода, якой удастоены наш спартсмен у хо­дзе выступленняў на спаборні­цтвах еўрапейскага ўзроўню. Дарэчы, у асабістай капілцы Сцяпана Папова ўжо маюцца заваяваныя ім раней залатыя і сярэбраныя медалі чэмпіянатаў свету і Еўропы.

Пажар у Пышне
У адзін з майскіх дзён паступі­ла паведамленне — гарыць дом у Пышне. Прыбыўшы на месца, падраздзяленні МНС ліквідавалі пажар у кірпічным доме. Аднак дах ужо быў знішчаны, пашко­джана столевае перакрыцце. Прычына — неасцярожнае абыходжанне з агнём пры курэнні. Гаспадары пагрэбавалі элементарнымі правіламі пажарнай бяспекі, за што і паплаціліся.

Абмежаванні на дарогах

З 20 мая ўступіла ў сілу пастанова Міністэрства транспарту і камунікацый, згодна з якой уводзяцца абмежаванні на рух транспарту па рэспубліканскіх дарогах агульнага карыстання. Вызначана максімальна дапушчальная нагрузка ў шэсь тон на вось транспартнага сродку пры руху з 11.00 да 21.00 пры дзённай тэмпературы звыш 25 градусаў. Пастановай таксама вызначаны пералік транспартных сродкаў, на якія часовыя абмежаванні не распаўсюджваюцца.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>