Вецер, вецер, ты адкуль?

Назіранні за ветрам на Лепельскай метэастанцыі пачалі­ся ў 1893 годзе. Спачатку яны праводзіліся візуальна, потым — па шкале Бафорта, пазней — з дапамогай флюгера. Цяпер у памяшканні станцыі ўстаноўлены дыстанцыйны прыбор анемарумбаметр, які бесперапынна паказвае хуткасць і накірунак ветру, што фіксуюць датчыкі на вулічных мачтах. Дзяжурны фіксуе паказчыкі восем разоў за суткі. Яны патрэбны для вылічэння прагнозу надвор’я.

На падставе назіранняў з 1971 па 2000 год вызначана перыядычнасць накірунку ветру па месяцах. Так, устаноўлена, што ў студзені з поўначы вецер дзьме раз за 12 гадоў, у ліпені — за пяць гадоў, з поўдня — па аднаму разу за чатыры гады ў студзені і ліпені, з усходу — адзін раз за сем гадоў у студзені і столькі ж за 10 гадоў у ліпені, з захаду — адзін раз у чатыры гады ў студзені і ў пяць гадоў у ліпені.

Слабым лічыцца вецер з хуткасцю 0 — 5 м/сек., умераным — 5 — 10 м/сек., слабым да ўмеранага — 10 — 12 м/сек, моцным — звыш 12 м/сек. Вецер з хуткасцю вышэй за 15 м/сек лічыцца неспрыяльнай з’явай, вышэй за 25 м/сек — небяспечнай з’явай, звыш 33 м/сек — ураганам. На падставе назіранняў з 1980 па 2000 год вызначана, што у найбольш ветраны месяц — люты — вецер з хуткасцю 0 — 5 м/сек бывае адзін раз у два гады, 5 — 10 м/сек. — у 10 гадоў, 10 — 15 м/сек — у 20 гадоў. Найбольшая хуткасць ветру зафіксавана ў лютым 1969 года — 35 м/сек.

Сёлета па месяцах найбольш ветранымі былі 23 лютага, калі хуткасць ветру дасягала 11 м/сек., 22 сакавіка — 15 м/сек., 13 красавіка — 13 м/сек., 8 мая — 15 м/сек., 19 чэрвеня — 19 м/сек., 28 ліпеня — 16 м/сек., 8 жніўня — 21 м/сек, 3 верасня — 12 м/сек., 15 і 23 кастрычніка — 13 м/сек. Сёлета сярэдняя хуткасць ветру ў студзені раўнялася 2,7 м/сек, лютым — 3,2 м/сек., сакавіку і красавіку — 2,5 м/сек., чэрвені — 3,5 м/сек, ліпені — 3,7 м/сек., жніўні — 3,8 м/сек, верасні — 3,2 м/сек., кастрычніку — 2,7 м/сек.

На працягу сутак вецер дзьме з рознай сілай. Яго парывы падраздзяляюцца на максімальныя і шквалістае ўзмацненне. Апошняе доўжыцца да дзвюх хвілін і можа паўтарацца. Яно і наносіць разбурэнні.

Моц ветру залежыць ад рэльефу мясцовасці, наяўнасці перашкод і адлегласці ад зямлі. У Лепелі замеры праводзяцца на вышыні 10,5 метра.

Таццяна КАЛАСОЎСКАЯ,

начальнік метэаралагічнай станцыі “Лепель”.

На здымку: Таццяна Каласоўская здымае паказчыкі ветру з анебарумбаметра.

Фота Уладзіміра ШУШКЕВІЧА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>