Захаваць разнастайнасць прыроды

Што такое “экасістэмны банкінг”, як яго выкарыстоў­ваюць у краінах ЕС, ЗША і Аўстраліі і чым ён можа быць карысны для Беларусі — гэтыя пытанні разгледзелі на семінары, што адбыўся на базе нацыянальнага парка “Прыпяцкі”. На ім пабывалі супрацоўнікі навуковага ад­дзела Бярэзінскага біясфернага запаведніка. Семінар праходзіў у межах рэалізацыі сумеснага праекта Еўрапейскага Саюза і Праграмы развіцця ААН. На сустрэчы прадстаўнікі Міністэрства прыродных рэсурсаў і Нацыянальнай акадэміі навук РБ звярнулі ўвагу на праблемы захавання біяразнастайнасці ў краіне, а таксама на шляхі іх вырашэння. Удзельнікі семінара пабывалі ў новым музеі прыроды, на станцыі кальцавання птушак “Тураў”, наведалі біялагічны заказнік мясцовага значэння “Тураўскі луг” і рэспубліканскі ландшафтны заказнік “Сярэдняя Прыпяць”.

Пажарныя ў школе

Штогод пажарны аварыйна-выратавальны пост №15, размешчаны ў Слабадзе, праводзіць на базе мясцовай школы вучэбныя заняткі па грамадзянскай абароне. У гэты раз, па легендзе вучэнняў, нібыта адбылося загаранне ў адным са школьных памяшканняў. Па ўмоўным сігнале ў школе распачалася эвакуацыя. У вучэннях бралі ўдзел аварыйна-выратавальны разлік і пажарная машына ЗІЛ-131. Начальнік паста Сяргей Хацкевіч пазнаёміў вучняў са спецыялізаванай тэхнікай, пажарнымі лесвіцамі, паказаў, як карыстацца вогнетушыцелем. Пажарнік Ігар Вашкевіч прадэманстраваў ход тушэння пажару з дапамогай пены.

У форме выстаў і месячнікаў

На абанеменце ў Цэнтральнай раённай бібліятэцы практыкуюць агітацыйна-асветніцкую работу з чытачамі ў форме выстаў і месячнікаў. Так, пастаянна дзейнічае выстава “Майстры слова”, у межах якой арганізоўваліся выставы “Сустрэча з новай кнігай”, “Феерверк”, “Бліскучай лірыкі пяро” — па творах Ганны Ахматавай, Аляксандра Пушкіна і інш. Прайшоў месячнік “Алімпіяда — свята міру, спорту і дружбы”. Наперадзе — месячнік, прысвечаны юбілею “Чырвонай кнігі Беларусі”.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>