Матч-выклік

31c5f60836a7287dcb90808cd6f_prevУ Дзень Перамогі на гарадскім стадыёне адбыўся таварысцкі матч-выклік паміж камандай аматараў футбола горада Віцебска і зборнай дружынай нашага раёна. Летась дзявятага мая ў такой жа сяброўскай сустрэчы ў Лепелі перамаглі нашы госці. Аднак сёлета нашым землякам удалося ўзяць рэванш за мінулагодняе паражэнне, на гэты раз гульня закончылася з лікам 5:2 на карысць лепяльчан. Галы ў гаспадароў запісалі на свой рахунак Дзяніс Бартко, Яўген Доўбыш і Сяргей Носік. Лепшым іграком у нашай камандзе прызнаны Сяргей Носік. За ўдалую гульню ён заахвочаны памятным прызам.

 Шахматны турнір  

Шахматысты раёна правялі турнір, прысвечаны 70-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. У ім прынялі ўдзел 12 лепшых мясцовых аматараў гэтай старадаўняй гульні. На працягу двух дзён спартсмены выяўлялі мацнейшых у шахматна-шашачным клубе, які размешчаны ў інтэрнаце на вуліцы Калініна, 90а. А рашаючыя партыі на шахматных дошках былі разыграны ў Дзень Перамогі ў цэнтральным гарадскім парку. Яны прайшлі ў прысутнасці шматлікіх лепяльчан і гасцей горада. Пераможцам турніру стаў Віктар Прохараў. Другое месца заваяваў Іван Бараноўскі, трэцяе — Васіль Шумко.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>