Лідары першынства

46a8eec38aa4c85dd43aeb75763d52aeЮныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо” вярнуліся з чарговай перамогай з Адкрытага першынства і XIV чэмпіянату Рэспублікі Беларусь, што праходзілі ў Мінску.
Сярод навічкоў у комплексе практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі шэсць — сем год другое месца прысуджана Мікіце Калітуху, трэцяе — Марыне Кулеш (катэгорыя — дзесяць — адзінаццаць год). Мікіта Калітуха стаў лідарам і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг” (узрост — шэсць — сем год, вагавая катэгорыя — 20 кілаграмаў). У гэтай жа ўзроставай і вагавой катэгорыях другое месца заняў Раман Сухарукаў. Другое месца прысуджана Пашы Сафроненку (узрост — шэсць — сем год, вага — 26 кілаграмаў). Трэцяе месца ва ўзроставай катэгорыі дзесяць — адзінаццаць год (вага — 30 кілаграмаў) заняла Марына Кулеш. Ва ўзросце восем — дзевяць год (вага — звыш 34 кілаграмы) трэцім стаў Саша Каўрыга.
Выдатна выступілі на спаборніцтвах таксама выхаванцы, якія займаюцца ўжо не першы год. У комплексе практыкаванняў “Туль” трэцяе месца заняў Ваня Жук (узрост — шэсць — восем год). У гэтай жа ўзроставай катэгорыі трэцяе месца ў Вікі Урбан, а ў катэгорыі адзінаццаць — дванаццаць год (вага — 42 кілаграмы) трэцяе месца прысуджана Ксюшы Галуза.
Шэраг перамог удалося заваяваць нашым спартсменам і ў комплексе практыкаванняў “Спарынг”. Лідарамі тут сталі Кірыл Прыгожаў (узрост — шэсць год, вагавая катэгорыя — 23 кілаграмы), Віка Урбан (сем — восем год, катэгорыя — 28 кілаграмаў) і Міша Забкоў (узрост — дзевяць — дзесяць год, катэгорыя — звыш 50 кілаграмаў). Другое месца прысуджана Пашу Сушко (узрост — дзевяць — дзесяць год, 26 кілаграмаў), Ксюшы Галуза (11 — 12 год), а таксама Жэню Агапоньку (11 — 12 год, 35 кілаграмаў).
Юныя спартсмены прывезлі з сабой дыпломы і медалі, а трэнер Іна Папова ўзнагароджана Кубкам.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>