Дэлегацыя з Кітая

Восем прадстаўнікоў кітайскіх турфірм сустрэў Бярэзінскі біясферны запаведнік. Замежныя госці пабывалі ў Беларусі ў межах азнаямленчага тура. У запаведніку яны наведалі Музей прыроды, Лясны заапарк, прайшлі па экалагічнай сцяжыне.
Прэміі
навучэнцам
Ад раённай арганізацыі прафсаюза работнікаў АПК навучэнцы дзяржпрафліцэя Надзея Галавач і аграрна-тэхнічнага каледжа Дзмітрый Пушыла адзначаны прэміямі ў памеры дзвюх базавых велічынь. Дзмітрый мае сярэдні бал 7,7, Надзея — 7,9. Маладыя людзі займаюцца спортам, актыўна ўдзельнічаюць у культурным і грамадскім жыцці.
Адрозненне
прэпаратаў
Раённая інспекцыя па насенняводстве, каранціне і ахове раслін нагадвае аб небяспецы выкарыстання кантрафактных прэпаратаў. У лепшым выпадку ён нічым не дапаможа, у горшым — можа стаць прычынай атручванняў. Легальныя прэпараты можна адрозніць па наяўнасці нумара рэгістрацыі ў Рэспубліцы Беларусь і нумара тарнай этыкеткі.
Жывая
прырода
У Баброўскай школе прайшоў збор піянерскай дружыны “Рэха” імя Веры Маргевіч на тэму “Жывая прырода”. Разбіўшыся на дзве каманды “Вожык” і “Белая лілія”, дзеці паўдзельнічалі ў прыродазнаўчым інтэлектуальным конкурсе з элементамі гульняў. Вынікам сталі новыя экалагічныя веды, а перамагла дружба.
Цімураўскія зоркі
Традыцыі, пра якія распавёў Аркадзь Гайдар у кнізе “Цімур і яго каманда”, набылі сучасны змест. Нядаўна прайшла акцыя “Цімураўскія зоркі”, у якой прынялі ўдзел вучні 7, 8, 9 і 11 класаў СШ №3. Дзеці прымацоў­валі чырвоныя пяцікутныя зорачкі на дамы ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, гутарылі з імі. Школа шэфствуе над васьмю ветэранамі — Еўдакіяй Васільеўнай Заблоцкай, Анатолем Сямёнавічам Ханяком, Арцёмам Маркавічам Палонскім, Іванам Сяргеевічам Басам, Аленай Іванаўнай Шкіранда, Мікалаем Арцёмаві­чам Ерашовым, Андрэем Паўлавічам Лапцевым і Аляксеем Адамавічам Зямко. Акрамя таго, аперацыяй “Клопат” ахоплены 45 ветэранаў працы.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>