Брама ў вытворчасць

169Мікалай Сцяпанавіч узначальвае ўчастак ужо больш як дзесяць гадоў. У свой час на завод прыйшоў слесарам па разборцы мастоў, затым быў дэфектоўшчыкам па мастах — гэта спецыяліст, які займаецца выбракоўкай дэталяў. Тры гады на гэтым жа ўчастку працаваў штампоўшчыкам, пасля — наладчыкам штампавальных машын. Так што пры неабходнасці майстар можа замяніць любога на сваім участку за станком.
Пытаюся ў Мікалая Га­лінскага, чаму прэсава-штампавальны ўчастак так вобразна па-іншаму называюць.
— Таму што менавіта на нашым участку звычайны металічны ліст праходзіць папярэднюю апрацоўку для далейшай вытворчасці канкрэтных дэталяў, — адказвае майстар.
На ўчастку чатыры гільяціны — станкі для раздзелкі металу, шэсць ліста­згібальных прэсаў. Ёсць штампавальныя прэсы: два — магутнасцю ціску чатырыста тон. На іх штампуюць дэталі для Мінскага трактарнага завода. Тры прэсы сілаю сто тон, а таксама саракатоннікі.
— Колькі чалавек занята на вашым участку?
— Два гільяціншчыкі, якія рассякаюць метал па зададзеных параметрах, наладчык станкоў і механізмаў, трое штампоўшчыкаў, ёсць падсобныя рабочыя, транспарціроўшчык.
— Раскажыце пра калектыў.

168
— Усяго ў калектыве налічваецца чатырнаццаць чалавек. Людзі розныя па ўзросце, стажы працы, вопыце і г.д. Хацелася б адзначыць Сяргея Рыгоравіча Ермака, які працуе на гільяціне. Дасведчаны чалавек, выдатна разбіраецца ў чарцяжах, здольны самастойна прафесійна і рацыянальна раскроіць метал, працуе каля дзесяці год. Пераехаў да нас з Пінска, дзе працаваў на гільяціне, так што мае немалы досвед у сваёй справе. На штампоўцы два гады працуе Анастасія Лазуціна. Прайшла спецыяльнае навучанне на базе трактарнага завода ў Мінску. Справа ў тым, што для допуску да працы на штампавальных станках чалавек павінен мець адпаведную кваліфікацыю.
Дзеля больш дэталёвага знаёмства з вытворчасцю майстар вядзе мяне ў цэх, дзе надзвычай прасторна і шумна. Гул станкоў і агрэгатаў не сціхае ні на хвіліну. Мікалай Сцяпанавіч дэманструе гатовыя дэталі — падножкі для трактароў. Па шляху да гатовага вырабу метал праходзіць чатыры стадыі апрацоўкі — нарыхтоўку, штампоўку, згібанне. Чацвёртая аперацыя — зварка – адбываецца ўжо на іншым участку.
— Атрымліваем метал са склада, згодна з даведзеным планам, — распавядае майстар, — адпаведным чынам разразаем, апрацоў­ваем. Затым альбо адразу даводзім апрацоўку да лагічнага завяршэння, калі гэта, скажам, шайба ці хамут, альбо робім нарыхтоўкі, дапусцім, на кранштэйн 510. Іх вырабляем на гільяціне, піле і далей адпраўляем на зварачны ўчастак.
Як працаваў цэх, скажам, у мінулым месяцы? Вось некаторыя паказчыкі на вытворчасці: выпусцілі дзве тысячы 100 кранштэйнаў, дзесяць тысяч 106 штук планкі пад нумарам 82, планкі №18 для Віцебскага завода трактарных запчастак, для вытворчасці прыступак на трактар — колькасцю 32528 штук, планкі пад нумарам 14, зноў жа, для вытворчасці прыступак — 15400 штук, абічайкі (дэталь для прыступак) — 15116 штук, 6000 сушылак для абутку і г.д. Усяго за месяц выраблена прадукцыі на суму больш за пяцьсот мільёнаў рублёў.
Участак вырабляе нарыхтоўкі для зборна-зварачнага ўчастка і дэталяў для Мінскага трактарнага і Віцебскага завода трактарных запчастак, выконвае прыватныя заказы: печкі для лазняў, альтанкі, парогі для легкавых аўтамабіляў розных марак.
Уладзімір МІХНО.
На здымках: Сяргей Ярмак працуе на гільяціннай машыне; майстар Мікалай Галінскі дэманструе гатовую прадукцыю.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>