Рэха Чарнобыля

Літаратурна-музычны клуб “Выток” гарадскога Дома культуры сумесна з Цэнтральнай раённай бібліятэкай падрыхтавалі мерапрыемства з нагоды Дня чарнобыльскай трагедыі, на якое запрасілі вучняў СШ №3. Мерапрыемства адкрываецца хвілінай памяці і смутку запальваннем свечкі. У праграме — прагляд дакументальнага фільма пра падзеі ў Чарнобылі, які ў дэталях распавядае пра тое, як усё адбывалася, а таксама пра ліквідатараў аварыі, перасяленцаў. Удзельнікі мерапрыемства выступяць з вершамі і музычным суправаджэннем, пазнаёмяцца з адпаведнай літаратурай, падборку якой падрыхтавалі бібліятэкары.
На магіле героя
Піянерская арганізацыя “Рэха” Баброўскай сярэдняй школы носіць імя партызанкі Веры Маргевіч і налічвае дваццаць дзевяць чалавек. Да Дня Перамогі прымеркавана чарговая паездка на Ушаччыну, на магілу героя. Мінулы раз дзеці былі на месцы пахавання Веры Маргевіч у вёсцы Пораўна ўвосень, прыбіралі магілу, мелі стасункі з мясцовым насельніцтвам, рабілі фотаздымкі.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>