У Год гасціннасці

У Лепельскім ваенным санаторыі Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь у студзені — сакавіку аказана санаторна-аздараўленчых паслуг толькі замежным грамадзянам на 498,2 тысячы долараў ЗША. Сёлета тут адпачывалі і папраўлялі сваё здароўе­ грамадзяне Расіі, Украіны, Эстоніі і Казахстана.

Прызёры спартакіяды

У Лужасне Віцебскага раёна прайшла абласная спартакіяда вучнёўскай моладзі, у якой змагаліся за перамогу мацнейныя гандбалісткі Прыдзвінскага краю 1999 — 2000 гадоў нараджэння. Упэўнена выступілі на гэтых спаборніцтвах выхаванкі Лепельскай СДЮШАР, якія перамаглі каманды Віцебска і Оршы. Яны занялі на спартакіядзе ганаровае другое месца, уступіўшы ў фінале новапалачанкам з розніцай усяго ў адзін мяч. Асабліва вызначыліся ў гандбольных паядынках асноўныя ігракі нашай каманды Вераніка Шульгат і Кацярына Шунто.

Пасажырскія зносіны

У касе чыгуначнай станцыі “Лепель” ў студзені — сакаві­ку для праезду ў прыгарадных цягніках было набыта 4500 білетаў на агульную суму 23 мільёны 900 тысяч рублёў. Прыкладна столькі ж білетаў было рэалізавана і ў адпаведны перыяд летась, хаця за лік павышэння цэн на білеты грошай сёлета было атрымана больш на 4 мільёны 200 тысяч рублёў. Што ж тычыцца цягнікоў дальняга шляху, якія накіроўвалі­ся на далёкія адлегласці па Беларусі і ў краіны Садружнасці Незалежных Дзяржаў, то на іх у бягучым годзе рэалізавана 980 білетаў на 342 мільёны 700 тысяч рублёў, у той час як за першы квартал мінулага года — 1100 білетаў на прыкладна такую ж суму грошай.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>