Ідэалагічны конкурс

У аглядзе-конкурсе на лепшую арганізацыю ідэалагічнай работы па выніках 2013 года прызнаны пераможцамі ААТ “Лепельскі МКК”, ДКУБП “Лепельская ПМК №75”, ДУ “Лепельскі ваенны санаторый Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь”, ДУ “Бароўская сярэдняя школа Лепельскага раёна”. Пераможцы ўзнагароджаны Дыпломамі райвыканкама.

З перавышэннем

Меліярацыйная сетка раёна складаецца з вялікай колькасці каналаў агульнай даўжынёй больш за 830 кіламетраў. Падтрымліваюць іх у належным стане, выдаляюць драўнінна-хмызняковую расліннасць, абкошваюць адхоны і руслы з дапамогай мотакустарэзаў работнікі ўчастка па эксплуатацыі меліярацыйных сістэм УП “Лепельскае ПМС”. Многія перавыконваюць даведзеныя нормы выпрацоўкі. Напрыклад, рабочы Дзмітрый Дзівін пры норме 0,14 га за змену выконвае работу на плошчы 0,27 га.

Вывезена 150 тон

Вуліцы горада ачышчаюцца ад разнастайнага смецця і пяску, якія назапасіліся за зімовыя месяцы. Гэтай работай займаюцца работнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, шэфы з прадпрыемстваў і арганізацый, навучальных устаноў. Толькі за два дні перад Днём жанчын транспартам ЛКУВП ЖКГ “Лепель” было вывезена больш за 150 тон пяску, які зімой высыпаўся на праезную частку для папярэджання галалёду, прафілактыкі дарожна-транспартных здарэнняў.

На тэрміновую службу

Згодна з рашэннем раённага выканаўчага камітэта, у лютым — маі праводзіцца прызыў грамадзян для праходжання тэрміновай вайсковай службы і службы ў рэзерве. Прызыву падлягаюць грамадзяне мужчынскага полу, якім на 29 мая 2014 года споўніцца18 гадоў, а таксама старэйшых прызыўных узростаў, што страцілі права на адтэрміноўку. Для праходжання мерапрыемстваў па прызыве ім трэба з’явіцца да дзявятага мая ў раённы ваенны камісарыят па адрасе: вул. Калініна, 74, кабінет №8. Пры сабе мець дакументы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>