Цэнтр грамадскага доступу

У Бароўцы пачаў працаваць цэнтр грамадскага доступу ў інтэрнэт. У яго адкрыцці прынялі ўдзел старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян, дырэктар Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Аляксандр Бохан і начальнік раённага вузла электрычнай сувязі Анатоль Купрэвіч. Вучні Бароўскай сярэдняй школы, у адным з памяшканняў якой і пачаў дзейнічаць гэты цэнтр, сустрэлі гасцей хлебам-соллю, выказалі ўдзячнасць за тую добрую справу, якую яны зрабілі для моладзі, ўсіх жыхароў населенага пункта.

— Інфармацыйныя тэхналогіі сталі неад’емнай часткай нашага жыцця, а інтэрнэт – важным камунікацыйным каналам, які дазваляе вырашаць бытавыя і сацыяльна-эканамічныя праблемы людзей, пашыраць межы пазнання, — адзначыў Аляксандр Бохан. – Сельскія цэнтры грамадскага доступу ў інтэрнэт, якія ствараюцца сумесна Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі Рэспублікі Беларусь і Міжнародным саюзам электрасувязі, стануць на­дзейным правадніком у сучасны свет.

— Якая мэта гэтага міжнароднага праекта?

— Забяспечыць сельскім жыхарам магчымасць карыстання тэлекамунікацыйнымі паслугамі, такімі, напрыклад, як доступ у інтэрнэт, электронная пошта, электронная камерцыя і іншымі. У кожным узводзімым цэнтры грамадскага доступу створаны чатыры рабочыя месцы (тры кліентцкія і адзін – для адміністратара) з падключэннем да высокахуткасных інтэрнэт-каналаў, аснашчаных прынтарам, сканерам і веб-камерамі.

— Хто фінансуе праект?

— Міжнародны саюз электрасувязі выдзеліў 70 тысяч швейцарскіх франкаў на стварэнне ў Беларусі першых дзевяці цэнтраў грамадскага доступу ў інтэрнэт.

— Што гэта дае?

— Пашыраецца геаграфія кропак прысутнасці сучасных тэхналогій, асабліва ў сельскай мясцовасці. Толькі Віцебскі філіял РУП “Белтэлекам” ужо мае 247 такіх рабочых месцаў, у тым ліку 156 – у аграгарадках. Сельскія цэнтры грамадскага доступу ў інтэрнэт, колькасць якіх пастаянна ўзрастае, — важныя звенні адзінай рэспубліканскай сеткі, якая створана для зручнасці і выканання запатрабаванняў насельніцтва нашай краіны.

…Першымі карыстальнікамі цэнтра сталі сямікласнікі Бароўскай сярэдняй школы Ягор Бельчанка і Андрэй Цялятка.

— Хаця ў мяне дома ёсць камп’ютар, падключаны да інтэрнэту, буду рэгулярна карыстацца і гэтай магчымасцю выйсці ў інтэрнэт, каб аператыўна знайсці неабходную для мяне інфармацыю па вучэбных прадметах, — зазначыў Андрэй Цялятка. – Улічваючы, што тут устаноўлены высокахуткасны інтэрнэт, гэта можна бу­дзе аператыўна зрабіць нават у перапынку паміж урокамі.

Мікалай ГАРБАЧОЎ.

На здымках: старшыня райвыканкама Пётр Шыкшнян і дырэктар Віцебскага філіяла РУП “Белтэлекам” Аляксандр Бохан пераразаюць “чырвоную стужку”.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>