“Смак беларускай мовы”

“Беларускі тыдзень” найперш запомніўся вучням адметным мерапрыемствам пад назваю “Смак беларускай мовы”. Гэта быў конкурс, падчас якога дзеці падбіралі сакаўныя назвы на роднай мове для шматлікіх назоўнікаў (грыбоў, ягад, розных страў), пісалі вершы і рабілі для іх адпаведнае афармленне — для выставы. Гэтым займаліся вучні шостых — сёмых класаў. Пяцікласнікі адправіліся на “Востраў памылак”. Восьмы клас адправіўся ў віртуальнае падарожжа па Беларусі, якое назвалі “Вандроўка па родным краі”. Паміж вучнямі 10 — 11 класаў разгарнулася “Свая гульня” па тэме змен у новым правапісе.
Матэматычная алімпіяда
Штогод абласны інстытут развіцця адукацыі праводзіць сярод вучняў 7 — 11 класаў дыстанцыйную алімпіяду па матэматыцы памяці прафесара К. Ананчанкі. Сёлета ў алімпіядзе ўдзельнічаў 41 чалавек. Былі прапанаваны заданні павышанага ўзроўню складанасці. Сямікласнікі Валерыя Быкава і Пётр Калесніковіч па выніках алімпіяды былі ўдастоены дыпломаў адпаведна першай і другой ступеняў. Падрыхтавала дзяцей настаўніца матэматыкі Людміла Кавалеўская.
Алімпійскія забавы
“Зімовыя забавы” былі прысвечаны пачатку ХХІІ алімпійскіх гульняў у Сочы. Удзельнічалі вучні пятых — сёмых класаў у конкурсах “Лыжныя гонкі”, “Пінгвін”, “Хакей”, “Снежкі”, “Ахова ўмацаванняў”.
Па пятніцах у школе працуюць спартыўныя гурткі па валейболе і агульнафізічнай падрыхтоўцы. У астатнія дні дзеці наведваюць секцыі па розных відах спорту.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>