Юныя даследчыцы

Адзінаццацікласніцы Крысціна Палкевіч і Вікторыя Кішкель рыхтуюць даследчыя работы, прысвечаныя пачатку першай і другой сусветных войнаў. Працы юных даследчыц называюцца “Партызанскі рух і падполле ў Лепельскім раёне” і “Лёс маёй сям’і ў гады Вялікай Айчыннай вайны”.

Урокі патрыятызму

Распачаўся месячнік патрыятычнай работы. У межах гэтага мерапрыемства будзе наладжана выстава-заклік “Прачытай лепшыя кнігі пра вайну”. Былы выпускнік школы Дзмітрый Ігнатовіч, які вучыцца ў каледжы, правядзе са школьнікамі “ўрокі мужнасці” на тэму “Успамін пра дзядулю”. Школьны клуб “Пошук” арганізуе мерапрыемствы з нагоды 25-годдзя вываду войскаў з Афганістана. У праграме месячніка таксама прайдуць экскурсія вучняў 8 — 11 класаў у вайсковую часць №22313, размешчаную ў Бароўцы, інтэлектуальная гульня сярод 7 — 9 класаў “У памяці народнай” і іншыя мерапрыемствы.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>