Рамонт і абсталяванне

У 2013 годзе 180 мільёнаў рублёў было патрачана на рамонт харчовых блокаў, абуладкаванне абедзенных залаў ва ўстановах адукацыі раёна. Для іх была набыта 21 адзінка тэхналагічнага, халадзільнага і іншага абсталявання на агульную суму 72 мільёны рублёў.

Узнагароджаны выпускнікі школ Лепеля
Па выніках мінулага навучальнага года 12 выпускнікоў сярэдніх школ раёна ўзнагароджаны залатымі медалямі, 13 выпускнікам базавай школы былі выдадзены пасведчанні з адзнакай. Пахвальнымі лістамі ўганараваны 39 выпускнікоў.

Высокія адзнакі навучэнцаў Лепельшчыны
Летась навучэнцамі раёна заваявана 27 дыпломаў на абласных і 13 дыпломаў на рэспубліканскіх конкурсах і фестывалях. Больш за 60 абласных і рэспубліканскіх узнагарод прынеслі ў скарбонку выхаванцы раённага цэнтра дзяцей і моладзі.

Студзеньскія маразы
Ва ўстановы аховы зда­роўя Лепельшчыны звярнуліся трое грамадзян з дыягназамі пераахалоджання і абмаражэння. На шчасце, ім своечасова была аказана медыцынская дапамога, ампутацыі канечнасцяў удалося пазбегнуць. Дрэнную службу аказвае спіртное: напачатку яно нібыта сагравае, але ў вы­ніку чалавек губляе пільнасць і рызыкуе сваім здароўем.

Антыгелі
Самым старым і правераным сродкам для захавання ўласцівасцяў дызельнага паліва пры маразах была газа (керосин). Гэтай прадукцыяй, а таксама спецыяльнымі антыгелямі гандлюе АЗС на Аршанскай шашы. Газа прапаноўваецца ў літровых бутэльках па 21650 рублёў, антыгелі — па 97800 рублёў за літр. Штодзень прадаецца па некалькі дзясяткаў літраў.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>