Пульс Лепельшчыны за 12 лістапада

Жыллё для спецыялістаў

У Домжарыцах пабудаваны васьмікватэрны жылы дом для спецыялістаў Бярэзінскага запаведніка. У бліжэйшы час павінны быць узведзены яшчэ два такія дамы.

Ямачны рамонт

Работнікі ДРБУ-202 правялі грэйдзіраванне і ямачны рамонт праезнай часткі вуліцы ў вёсцы Кветча. Работы выкананы за лік фінансавых сродкаў, якія выдзелілі мясцовы сельвыканкам і ЛКУВП ЖКГ “Лепель”.

Будуюцца агароджы

У вёсцы Чарніца спілаваны аварыйныя дрэвы на тэрыторыі могілак, устаноўлены новыя слупы пад агаро­джу. Такія ж работы плануюцца на могілках у ваколіцах Саўскага Бору. Туды ўжо дастаўлены будаўнічы матэрыял.

Рэканструкцыя цялятніка

Стары цялятнік у сельгасфіліяле “Заазер’е” вырашылі рэканструяваць. Сваімі сіламі замянілі сцяну, дах, абсталяванне. 127 цялушак вагай 250-300 кілаграмаў перавялі на беспрывязное ўтрыманне. Завяршальныя работы вядуцца ў працэсе эксплуатацыі цялятніка.

Жыллё для спецыялістаў

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>