Рэальны сектар эканомікі

 

Дынамізм і стабільнасць развіцця рэальнага сектара эканомікі залежаць ад многіх фактараў. Не ўсе, на жаль, спрацоўваюць належным чынам. За студзень — лістапад 2013 года прырост вытворчасці прамысловай прадукцыі па індэксе фізічнага аб’ёму атрыманы ў памеры 7,3 працэнта. Удзельная вага выдаткаў на набыццё машын, абсталявання, транспартных сродкаў у агульным аб’ёме інвестыцый склала 29,6 працэнта, удзельная вага адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб’ёме — 19,3. Выручка ад рэалізацыі ў разліку на аднаго работніка склала 31900 долараў ЗША ў эквіваленце. Рэнтабельнасць продажу ў прамысловасці і арганізацыях сельскай гаспадаркі — адпаведна 10,8 і 2,1 працэнта. Сярэднямесячная заработная плата дасягнула 4115,7 тыс. рублёў. За 11 месяцаў 2013 года ўведзена 8910 квадратных метраў агульнай плошчы жылых дамоў. Паказчык па энергазберажэнні склаў “мінус” 4,4 працэнта.

Прадпрыемствамі прадоўжана мадэрнізацыя дзеючых вытворчасцей. Інвеставана 52,6 млрд рублёў, што складае 93,3 працэнта ад гадавога аб’ёму, сельскагаспадарчымі арганізацыямі — 107,2 млрд рублёў з запланаваных 292,5 млрд рублёў. Будаўнічымі арганізацыямі асвоена 5,6 млрд рублёў — 163,1 працэнта да задання. Арганізацыямі сферы паслуг асвоена 31,9 млрд рублёў, што складае 163,3 працэнта да задання.
Летась захавана станоўчая дынаміка росту зарплаты. У студзені — лістападзе мінулага года сярэднямесячная зарплата склала 4 млн 115 тысяч рублёў, у тым ліку ў лістападзе — 4 млн 157 тысяч рублёў, што ў 1,4 раза больш за ўзровень папярэдняга года.

 БЮДЖЭТНЫ РАКУРС

Усе нашы даброты з бюджэтных крыніц. Даходная частка бюджэту ў папярэднім го­дзе выканана на 99,5% (план — 292953,2 млн рублёў, факт — 291395,0 млн рублёў). З агульнай сумы даходаў паступіла 162191,9 млн рублёў пры плане 158630,9. Звышпланавае паступленне склала 3346,3 млн рублёў. Амаль 80% паступленняў сфарміравана за кошт чатырох даходных крыніц: падаходнага падатку — 40%, падатку на дададзены кошт — 18,8, падаткаў на прыбытак — 12,3, на ўласнасць — 8,6%. Дадаткова ў бюджэт прыцягнута за кошт увядзення мясцовых падаткаў і збораў 1122,3 млн рублёў, павышэння ставак на зямлю і нерухомасць — 5554,5 млн, размяшчэння свабодных грашовых сродкаў на дэпазітных рахунках банкаў — 1234,3 млн, ад правядзення аўкцыёнаў па продажы зямельных участкаў і заключэння дагавораў на права арэнды зямельных участкаў — 4388,6 млн рублёў.
Не лішне дадаць і такую інфармацыю. Асноўныя сумы паступленняў забяспечылі ААТ “Лепельскі малочнакансервавы камбінат” (18306,3 млн руб.), Лепельскае аддзяленне ААТ “Белаграпрамбанк” (5968,1 млн руб.), арганізацыі Лепельскага райпо (3732,6 млн руб.), Лепельскі ваенны санаторый (2442,8 млн руб.)…
Па бюджэтных пазыках запазычанасць склала 4160,9 млн рублёў. Уся сума пратэрмінаваная.
У 2013 годзе расходы прафінансаваны ў суме 292400,5 млн рублёў, што перавышае першапачаткова зацверджаны бюджэт па расходах на 16468,3 млн рублёў, у тым ліку за кошт удакладнення даходнай часткі — 18467,2 млн. Захавана сацыяльная накіраванасць галоўнай скарбонкі рэгіёна. Выплата заработнай платы і іншых выплат насельніцтву рэалізавана ў поўным аб’ёме і ва ўстаноўленыя тэрміны.
Дэбіторская запазычанасць на 1 студзеня 2014 г. складала 66,1 млн рублёў. Не забяспечана выкананне плана паступленняў сродкаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ўстановай аховы здароўя “Лепельская цэнтральная раённая бальніца” (99,8%). Дапускаюцца факты нямэтавага выкарыстання бюджэтных сродкаў.

 ЗВАРОТЫ ГРАМАДЗЯН
Звароты — своеасаблівы сацыяльны барометр, які дазваляе вертыкалі ўлады трымаць руку на пульсе паўсядзённага жыцця. Людзі сігналізуюць аб усім негатыўным. Праўда, лепей, калі скаргі, увесь негатыўны спектр праблем становіцца прадметам дэталёвага разбору і вырашэння яшчэ на пачатковай стадыі. Зразумела, не кожную адразу можна адужаць, часам патрабуюцца дадатковыя сродкі, калі-нікалі — немалыя. Не ўсе грамадзяне, на жаль, адэкватна рэагуюць на высновы чыноўнікаў, некаторыя ў абход мясцовай улады дасылаюць лісты ў вышэйстаячыя органы. І тут павінен у шэрагу іншых спрацоўваць ідэалагічны рычаг. Дарэчы, у райвыканкам летась паступіла 270 зваротаў ад грамадзян, з іх 179 — пісьмовых, 91 — вусны, 15 — ад юрыдычных асоб.
Колькасць зваротаў ад грамадзян у параўнанні з 2012 годам зменшылася на 24. Між тым тэндэнцыя росту выразна акрэслілася па пытаннях жыллёва-камунальнай гаспадаркі — +5, аграпрамысловага комплексу — +4, гандлю і паслуг — +4 , адукацыі — +3, законнасці іправапарадку — +3.
Менш сталі хваляваць насельніцтва пытанні жыллёвага заканадаўства — -33, аховы навакольнага асяроддзя — -3, землеўпарадкавання і землекарыстання (15 — 17 ) — -2, працы органаў дзяржаўнага кіравання і самакіравання — -2.
Летась у райвыканкам паступіла 37 калектыўных зваротаў, на 6 менш, чым у 2012-м, дзевяць падпісалі 30 і больш чалавек.
На асабістых прыёмах кіраўніцтвам раённага органа ўлады прыняты 91 грама­дзянін, больш на 15 узроўню 2012 года. Старшынёй райвыканкама прыняты 61 чалавек — 67% ад агульнай колькасці прынятых.
Зменшылася на пяць колькасць зваротаў, якія паступілі з вышэйстаячых органаў, а таксама накіраваных у Віцебскі аблвыканкам — на сем.
Планаванне мерапрыемстваў па вырашэнні сацыяльна значных пытанняў паводле іх прыярытэтнасці і актуальнасці на аснове аналізу зваротаў грамадзян і юрыдычных асоб дазволіла забяспечыць дынаміку зніжэння агульнай колькасці зваротаў, а таксама пісьмовых і калектыўных у сферах жыллёвага заканадаўства, землеўпарадкавання і землекарыстання. Аднак прыходзіцца са шкадаваннем канстатаваць, што ў асобных сферах жыцця­дзейнасці насельніцтва застаецца шэраг нявырашаных праблем, у тым ліку ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы, адукацыі, сферы гандлю і паслуг.
Па ўсім спектры дэталёва абмеркаваных пытанняў прыняты дзейсныя мерапрыемствы і меры па навядзенні парадку, устараненні недахопаў.
Уладзімір ШАЎЧЭНКА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>