“Лёд. Кветкі. Фантазія”

На абласным конкурсе “Лёд. Кветкі. Фантазія” аб’яднаная каманда па інтарэсах “Эка-Арт” пад кіраўніцтвам Марыны Арцеевай заваявала два дыпломы другой ступені і адзін — трэцяй (у намінацыях “Пачуццё свята”, “Цудоўны сюрпрыз”, “Падарунак Дзеду Марозу”). У індывідуальным заліку дыплом ІІІ ступені дастаўся Кацярыне Хвошч.

ПОСПЕХ ІНТЭЛЕКТУАЛАЎ
У нацыянальным цэнтры “Зубраня” праходзіла рэспубліканская Ліга інтэлектуальных каманд. Каманда інтэлектуалаў з нашага раёна атрымала дыплом ІІІ ступені, перамогшы ў гульнях “Медыя-азбука”, “Што, дзе, калі?” і на турнірах “Крыштальны зубр-2013”, “Кубак надзеі-2013”.

І ў Мінску, і ў Віцебску

Выхаванцы ЦДМ даслалі шэсць малюнкаў у Мінск на міжнародны конкурс дзіцячага малюнка “Сябруюць дзеці на планеце”. Прынялі ўдзел і ў абласным конкурсе на лепшую творчую работу-сувенір па тэме “Чэмпіянат свету-2014”, куды дасланы восем работ — тэхніка, шалікі, упрыгажэнні з бісеру і г.д.
Наш кар.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>