На зімовых канікулах у Лепеле

Работа сацыяльнай псіхолага-педагагічнай службы прадоўжылася і на зімовых канікулах. Праводзіліся заняткі з элементамі трэнінгу “Куды адыходзіць стары год” сярод вучняў 1 — 2 класаў. Малодшыя класы адправіліся ў віртуальнае падарожжа “Зімовыя абрады і святы Беларусі”. Прайшла завочная экскурсія па краінах свету “Як сустракаюць Новы год”. Мерапрыемствы праводзяцца ў камп’ютарным класе з выкарыстаннем электронных тэхналогій і інтэрнета. У канікулярным раскладзе былі таксама сустрэча ў падлеткавым клубе “Равеснік”, рэйд “настаўніцка-бацькоўскага патруля”. Працуе кансультацыйны пункт “Давер’е”.

ЮНЫЯ ЛЕПЕЛЬСКІЯ АЛІМПІЙЦЫ

Па суботах у гімназіі пад кіраўніцтвам настаўніка фізкультуры Сяргея Ткачэнкі працуе клуб юных алім¬пійцаў “Альтаір”. Ёсць у клуба свая праграма, эмблема, план і пашпарт. Дарэчы, эмблема клуба заняла чацвёртае месца на абласным конкурсе.
Працуюць таксама секцыі па баскетболе для вучняў пятых — сёмых класаў і па футболе для пятых — восьмых класаў, вялікая спартыўная праграма праводзіцца ў аздараўленчым лагеры.

АДПАЧЫНАК І АЗДАРАЎЛЕННЕ ЮНЫХ ЛЕПЯЛЬЧАН

У зімовым аздараўленчым лагеры адпачывалі трыццаць дзяцей малодшага школьнага ўзросту. Яны атрымлівалі трохразовае вітамінізаванае харчаванне. Асаблівая ўвага ўдзяляецца дзецям з малазабяспечаных сем’яў. На патрэбы лагера было выдзелена амаль 5580 тысяч рублёў. Цікавая ды разнастайная і культурная праграма для дзяцей і падлеткаў — марафон “Алімпійскі стадыён”, вясёлыя старты “Хутчэй, вышэй, далей!”, экалагічная віктарына “Прырода роднага краю”, “Гадзіна творчасці” і інш.

У СУЗОР’І ЛЕПЕЛЬСКІХ ТАЛЕНТАЎ

Шосты год праводзіцца фестываль дзіцячай творчасці “Сузор’е талентаў”. Вучні штогод паказваюць свае творчыя здольнасці па вакале, у галіне харэаграфіі, у тэатральных і інструментальных жанрах, ладзяць спартыўныя пастаноўкі. Спонсар фестывалю — раённы камітэт БРСМ.
“Гран-пры” сярод вучняў 5 — 7 класаў у намінацыі “Залаты голас фестывалю” атрымала сямі-класніца Алеся Тарасевіч, вызначыўся таксама калектыў вучняў 6 “Б” класа ў намінацыі “Рытмы танца”. Сярод 8 — 11 класаў лепшым прызнаны харэаграфічны нумар у выкананні вучаніцы 9 “А” класа Наталлі Гарбёнак.

САЙТ ГІМНАЗІІ ЛЕПЕЛЯ

Ужо некалькі гадоў у гімназіі існуе свой сайт у інтэрнеце. Тут размяшчаюць каляндар навінаў, матэрыялы па сістэме і зместу выхаваўчай працы, асвятляюць накірункі дзейнасці гурткоў і клубаў па інтарэсах, пазакласныя выхаваўчыя мерапрыемствы. Знайшлося месца і школьным грамадскім арганізацыям — БРПА і БРСМ. Ёсць раздзел сацыяльнай псіхолага-педагагічнай службы. Асвятляецца навучальная і метадычная работа ў навучальнай установе, дзейнічае “метадычная капілка” адкрытых урокаў. Асобна на сайце стаіць раздзел па зваротах грамадзян “Адно акно”, у якім рэгіструюцца звароты ў навучальную ўстанову і прапановы.
Адказвае за размяшчэнне матэрыялаў на сайце Ігар Кузьміч.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>