Віражы майстроў

Напярэдадні Дня аўтамабіліста і дарожніка работнікі Лепельскай аўташколы ДТСААФ сумесна з АДАІ РАУС і райкамам ГА “БРСМ” правялі конкурс прафесійнага майстэрства. У мерапрыемстве ўдзельні­чалі майстры вытворчага навучання з Лепеля, а таксама філіялаў з Новалукомля, Чашнікаў, Бешанковічаў. Свае веды і ўменне дэманстравалі таксама трое супрацоў­нікаў АДАІ з Лепеля, адзін – з Бешанковічаў і начальнік Лепельскага МРЭА маёр Віктар Стош.

Усяго 20 чалавек.

Нумарам першым у конкурсе было заданне на веданне правілаў дарожнага руху. Удзель­нікі селі за камп’ютары. Адрозненне ад сапраўднага экзамену было ў тым, што там трэба адказваць на адзін білет з дзесяццю пытаннямі, а тут – на тры білеты.

Вялікая перавага высокіх тэхналогій у тым, што яны дазваляюць вярнуцца і прааналізаваць няправільныя адказы, растлумачыць памылкі, каб у далейшым іх пазбегнуць. У веданні правілаў дарожнага руху лепшым аказаўся начальнік Лепельскага АДАІ капітан Аляксандр Трусаў, другім — майстар Лепельскай аўташколы Анатоль Шалак, трэцім – майстар з Новалукомля Мікалай Арашковіч.

Пры здачы практычнага экзамену па ваджэнню аўтамабіля экзаменуемы выконвае наступныя абавязковыя практыкаванні: заезд на горку, дыяганальная паркоўка, заезд у бокс. На конкурсе да іх былі даданы разварот на абмежаванай пляцоўцы, праезд па кальцу, праезд па танэлю і змейка. Вядома, пры залі­­ку часу. Паколькі ўдзельнікі – майстры, самі вучаць курсантаў усім пералічаным вышэй элементам, то асаблі­вых складанасцей этап не выклікаў. Па-за канкурэнцыяй на этапе практычнага ваджэння легкавога аўтамабіля быў начальнік Лепельскага МРЭА маёр Віктар Стош. Другім стаў майстар вытворчага навучання Бешанковіцкага філіяла Лепельскай аўташколы Сяргей Салаўёў, трэцім – Андрэй Мацкевіч з Лепеля.

Трэці этап — стральба з пнеўматычнай вінтоўкі. Гэты від на спаборніцтвах вадзіцеляў толькі на першы погляд здаецца недарэчным. Па-першае, аўташкола ўваходзіць у структуру ДТСААФ. Па-другое, любы мужчына павінен валодаць хаця б першаснымі навыкамі стральбы – гэта пацвердзіў кожны з апытаных. Мужчыны ўзялі ў рукі вінтоўкі. Спачатку дазвалялася выкарыстаць па тры пробныя кулі, каб адчуць зброю, затым – пяць заліковых. У стральбе лідзіраваў лепяльчанін Аляксандр Садоўскі, затым ішлі Алег Кісялёў з Новалукомля і Аляксандр Трусаў.

Абсалютнае першае месца заняў майстар вытворчага навучання Лепельскай аўташколы Аляксандр Садоўскі, які на першых двух этапах паказваў роўныя высокія вынікі, а ў апошнім – лідзіраваў. На другім месцы — Аляксандр Трусаў, на трэцім – Віктар Стош. На завяршэнне мерапрыемства дырэктар аўташколы Павел Лямцаў уручыў прызёрам у асобных відах і ў агульным заліку падарункі.

Васіль МАТЫРКА.

На здымках: выконвае практыкаванне Аляксандр Трусаў.

Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>