За «Чарку на пасашок» лепяльчанін атрымаў заслужаную ўзнагароду

Изображение456456456 006=0Ураджэнец горада Лепеля Аляксандр Балотнік — вядомы беларускі кампазітар і эстрадны спявак, які знаходзіўся ля самых вытокаў стварэння знакамітага народнага ансамбля “Бяседа”, зараз працуе музычным кіраўніком у пансіянаце “Ладэ”.

— Працягваю творчае супрацоўніцтва з ансамблем “Бяседа”, — паведаміў Аляксандр. — У рэпертуары эстраднага калектыву ўжо два гады ўтрымліваецца, паколькі вельмі падабаецца слухачам, адна з маіх новых песень, напісаная ў 2011 годзе на верш паэта Алеся Бадака, “Будзь здаровы, гаспадар”.

— Якія яшчэ  творы пабачылі свет у апошні час?

— Праходзяць сцэнічную “абкатку” яшчэ дзве мае новыя песні на вершы паэта Алеся Бадака — “Сусед” і “Цешча”. Дарэчы, песняй “Сусед” вельмі зацікавіўся Анатоль Ярмоленка, збіраецца ўключыць яе ў свой рэпертуар.

— А што за ўзнагароду трымаеце ў руках?

— Гэта памятны прыз — своеасаблівае беларускае “Грэмі”, якім я быў узнагароджаны 17 снежня бягучага года на  канцэрце “Залатая калекцыя беларускай песні” 2013 года, што праходзіў у Вялікай зале Палаца Рэспублікі ў Мінску ў прысутнасці 2600 гледачоў. Фестываль быў арганізаваны па ініцыятыве Міністэрства культуры нашай краіны і тэлеканала СТВ. На памятным прызе выгравіравана назва маёй песні “Чарка на пасашок”, а таксама тое, што аўтарам музыкі з’яўляюся я, а аўтарам верша —  Аляксандр Лягчылаў. Твор уключаны ў “Залатую калекцыю беларускай песні”. Дарэчы, тэлеперадачу аб усім гэтым лепяльчане пры жаданні могуць паглядзець на Каляды, 7 сту­дзеня 2014 года, па тэлеканале СТВ, пачатак — у 20 гадзін.

 Мікалай ГАРБАЧОЎ.

 На здымку: Аляксандр Балотнік з памятным прызам.

 Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>