Год беражлівасці

69 суб’ектаў гаспадарання выкідваюць забруджвальныя рэчывы ў атмасфернае паветра. Аднак усе яны маюць адпаведныя дазволы на гэта.
— Асноўнымі забруджвальнікамі атмасфернага паветра з’яўляюцца ЛКУВП ЖКГ “Лепель”, КУВП “Бароўка”, ДБУ №34 “ДБТ №1” горада Віцебска і філіял “Лепельскае ДРБУ №202” КУП “Віцебскабл¬дарбуд”, — адзначыла вядучы спецыяліст раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Ларыса Крыцкая. — Усе стацыянарныя крыніцы выкідаў забру-джванняў абсталяваны газа¬ачышчальнымі ўстаноўкамі.
— Што зроблена па зніжэнні шкодных выкідаў?
— У ДБУ №34 дэманціраваны маральна і фізічна састарэлы асфальтазмешвальнік “Тэльтамат”. Устаноўлена пылагазаўлаўліваючая ўстаноўка ў цэху сталярных вырабаў ААТ “Прэстыждрэў”. КУВП “Бароўка” рэканструявана цэнтральная кацельня з устаноўкай двух катлоў на мясцовых відах паліва магутнасцю па 2 МВт з механізаванай загрузкай паліва.
— Ці змяншаюцца выкіды забруджвальных рэчываў ад мабільных крыніц?
— Наладжана сістэма кантролю ўтрымання шкодных рэчываў у адпрацаваных газах. Уласныя такія сістэмы кантролю створаны на дзесяці прадпрыемствах, астатнія перыядычна правяраюцца па дагаворах, якія заключаны з ААТ “АТП №14” і ААТ “Лепельаграсэрвіс”.
Штогод з 1 па 30 чэрвеня сумесна з дзяржаўтаінспекцыяй праводзіцца аперацыя “Чыстае паветра”. Аналіз паказвае, што зніжаецца шкодны ўплыў аўтатранспартных сродкаў на навакольнае прыроднае асяроддзе і здароўе людзей. Працэнт аўтамабіляў з перавышэннем дапушчальных нормаў утрымання шкодных рэчываў у выкідах змяншаецца. Гэта тлумачыцца абнаўленнем аўтапарку, наяўнасцю абавязковага тэхагляду, а таксама павелічэннем свядомасці людзей, разуменнем імі важнасці недапушчэння забруджвання атмасфернага паветра.
— Якая прыродаахоўная работа праводзіцца?
— Штогод у раёне ствараецца каля 18 тысяч тон адходаў. Яны размяшчаюцца на палігоне ЛКУВП ЖКГ “Лепель” і 16 сельскіх міні-палігонах цвёрдых бытавых адходаў. Для змяншэння шкоднага ўздзеяння адходаў на навакольнае асяроддзе ЛКУВП ЖКГ “Лепель” і КУВП “Бароўка” ўкараняецца раздзельны збор адходаў, асобнае выдзяленне і здача на перапрацоўку другасных матэрыяльных рэсурсаў, праводзіцца рэкультывацыя міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў. Наогул, калі раней у раёне існавала 36 міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў (20 на балансе ЛКУВП ЖКГ “Лепель” і 16 — КУВП “Бароўка”), то цяпер іх засталося толькі 16.
На жаль, працягваюцца парушэнні прыродаахоўнага заканадаўства пры эксплуатацыі міні-палігонаў цвёрдых бытавых адходаў: не своечасова праводзіцца іх падбуртоўка, яны размяшчаюцца ўздоўж пад’яздных дарог да міні-палі¬гонаў, захламліваюць прылеглыя тэрыторыі. Сёлета такія парушэнні былі выяўлены на міні-палігонах ЛКУВП ЖКГ “Лепель” паблізу населеных пунктаў Пышна, Слабодка і Заазер’е.
За дзесяць месяцаў бягучага года ў раёне назапашана і здадзена на перапрацоўку 323,2 тоны мукулатуры, 15,8 тон палімераў, 3,6 тоны тэкстылю і 84,8 тоны шкла. Рост выбаркі другасных матэрыяльных рэсурсаў у параўнанні з адпаведным перыядам мінулага года дасягнуў 118,3%.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>