Скарбонка перамог

Юныя выхаванцы секцыі таэквандо Беларускага грамадскага аб’яднання “Таэквандо”, які ўжо не першы год пераймаюць навыкі баявога майстэрства ў трэнера Іны Паповай, мэтанакіравана павялічваюць скарбонку сваіх поспехаў і перамог на рэспубліканскіх і міжнародных спаборніцтвах.

Юныя спартсмены прынялі ўдзел у Трэцім адкрытым турніры клуба “Спарта” ў Мінску. Разам з лепяльчанамі сваё баявое майстэрства на турніры праявілі спартсмены з Мінска і Ліды.

У комплексе фармальных практыкаванняў “Туль” ва ўзроставай катэгорыі 11-17 гадоў, сярод жоўтых паясоў першае месца заняла Лена Смажэўская, вучаніца гімназіі імя Ерашова. У спарынгу, у вагавай катэгорыі да 26 кілаграмаў (узрост восем-дзесяць год) сярод дзяўчынак другое месца заняла Ксюша Галуза, якая вучыцца ў сярэдняй школе № 3. У вагавай катэгорыі да 30 кілаграмаў  (узрост восем-дзесяць год) другое месца заняла Насця Тухто, вучаніца сярэдняй школы № 1. А вось Лена Смажэўская з гімназіі імя Ерашова заняла другое месца ў вагавай катэгорыі да 45 кілаграмаў (узрост ад 11 да 13 гадоў).

Нядрэнна праявілі сябе на турніры і хлопчыкі. У вагавай катэгорыі да 30 кілаграмаў, ва ўзросце восем-дзесяць год другое месца заняў Дзяніс Шнітко, вучань Горскай сярэдняй школы.

Узнагародай для юных спартсменаў сталі Ганаровыя граматы, медалі і выдатны настрой.

Зараз юныя выхаванцы секцыі таэквандо рыхтуюцца прыняць удзел у Кубку Мінска, які пройдзе у канцы лістапада. Няхай жа юных спартсменаў на спаборніцтвах абавязкова напаткае поспех!

Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>