Швейны цэх у Лепелі

481=0У швейны цэх філіяла “Каапгандаль” патрапіць можна толькі з тэрыторыі аўтастаянкі. Адразу за ўваходнымі дзвярыма ўбачыў работніц цэха, якія схіліліся над швейнымі машынкамі, старанна і цярпліва працуючы над вырабам той прамысловай прадукцыі, якую можна пабачыць на паліцах мясцовых магазінаў. У вытворчым памяшканні было цёпла і ўтульна, ярка свяцілі лямпы дзённага асвятлення.

— Стварэнню належных умоў для працы надаём асаблівую ўвагу, — адзначыла майстар Зінаіда Барзова. — Дзеля гэтага не шкадуем сродкаў на належнае асвятленне, а для фактычнай эканоміі электраэнергіі выкарыстоўваем энергазберагальныя лямпы. У нас ёсць і свая невялікая кацельня, якая падтрымлівае нармальны тэмпературны рэжым у вытворчым памяшканні нават у моцныя маразы. Акрамя таго, зладкавана асобнае бытавое памяшканне, дзе можна распрануцца, прывесці сябе ў парадак. Дарэчы, сёлета ў сваёй бытоўцы правялі бягучы рамонт, яна стала больш адпавядаць сучасным патрабаванням.
— Які працоўны калектыў?
— Чатыры швачкі — Вольга Варанцова, Люд¬міла Мірановіч, Вольга Карбоўская, Любоў Пшонка і закройшчык Тамара Стральчонак. Яны вопытныя работніцы, іх асабісты стаж працы ў нашым швейным цэху складае ад пяці да сямнаццаці гадоў.
Па сумяшчальніцтве на паўстаўкі выконвае абавязкі наладчыка ўстаноўленага ў цэху тэхналагічнага абсталявання Уладзімір Маеўскі.
— Што знаходзіцца на тэхнічным узбраенні работнікаў?
— Пяць швейных машын, два авярлокі, аднагузікавая і аднапяцельная машыны. Сёлета купілі электрычны прас, які эканоміць электраэнергію, хутка і якасна апрацоў¬вае вырабы.
— Ці вялікі асартымент прадукцыі?
— Шыем пасцельную бялізну — навалачкі, падкоўдранікі, прасціны, у тым ліку і ў камплекце, па заяўках прадпрыемстваў і арганізацый шыем спец¬адзенне, якое прызначана для папярэджання вытворчага забруджвання работнікаў і нават пэўных механічных уздзеянняў на іх. У бягучым годзе шылі спецадзенне не толькі для прадпрыемстваў сістэмы спажыўкааперацыі і сельскагаспадарчых арганізацый раёна, але і РВУ “Шумілінарайгаз”, кааператараў Пастаўскага раёна. Наша пасцельная бялізна прадаецца не толькі ў гандлёвых кропках нашага раёна, але і далёка за яго межамі. Пэўныя яе партыі вывозяцца для рэалізацыі нават за межы краіны.
Толькі за адзінаццаць месяцаў бягучага года паставілі спажыўцам разнастайнай швейнай прадукцыі на агульную суму 830 мільёнаў рублёў.
— Што выкарыстоўваеце ў якасці сыравіны?
— Новыя, экалагічна чыстыя і бяспечныя для здароўя, віды тканін, якія вырабляюцца на баваўнянай аснове і пастаўляюцца нам з Расіі. Гэтыя тканіны адпавядаюць тэхнічным рэгламентам Мытнага саюза аб бяспечнасці прадукцыі лёгкай прамысловасці, маюць усе неабходныя дэкларацыі адпаведнасці, у тым ліку з фіксацыяй вынікаў спецыяльных выпрабаванняў.
— Якая сярэдняя заработная плата ў работнікаў цэха?
— У месяц складае 2,4 мільёна рублёў. Для росту заработнай платы неабходна павялічваць аб’ёмы выпускаемай прадукцыі, яе рэалізацыю, шукаць новыя рынкі збыту, у тым ліку і ў Расіі, і своечасова прадстаўляць дакументы для атрымання Дэкларацый адпаведнасці згодна з тэхнічнымі рэгламентамі Мытнага саюза аб бяспечнасці вырабляемай прадукцыі лёгкай прамысловасці.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.
На здымку: (злева направа) швачкі Вольга Карбоўская, Вольга Варанцова і закройшчык Тамара Стральчонак.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>