У лепельскім доме рамёстваў

464=112 снежня Лепельшчына сустракае гасцей. На базе Дома рамёстваў пройдзе абласная навукова-практычная канферэнцыя “Народны тэкстыль і адзенне Віцебшчыны”. Дарэчы, месца яе правя­дзення абрана невыпадкова. Нашы майстры не адзін год даследуюць і вывучаюць рэгіянальныя і лакальныя асаблівасці традыцыйных строяў. На аснове гэтых ведаў ствараюць цэлыя калекцыі народнага адзення, ручнікоў, паясоў, традыцыйнай лялькі.

Людзі, неабыякавыя да пытанняў вывучэння народнага тэкстылю Віцебшчыны, змогуць праслухаць выступаючых канферэнцыі ў зале пасяджэнняў райвыканкама. Гэтае мерапрыемства пачнецца а дзясятай гадзіне. Убачыць вырабы народнага тэкстылю можна будзе ў раённым Доме культуры на абласной выставе ў 14 гадзін. Тут жа традыцыйныя стравы і напоі прадставяць лепяльчане — аматарскія ­аб’яднанні нацыянальнай кухні “Стайскія прысмакі”, “Матырынскія гаспадыні”, “Мармышка”, “Ивушка”, “Куфар бабы Ганны”. У Доме рамёстваў у 14.30 чакае прэзентацыя народнага клуба майстроў “Скарбонка”. Яго ўдзель­нікі правядуць шэраг майстар-класаў — ад вырабу традыцыйнай лялькі да выцінанкі. На працягу дня пройдзе конкурс “Матчыны кросны”. У глядзельнай зале ДШМ прадэманструюць і навучаць майстэрству ткацтва лепельскія ткачыхі. Пад народныя спевы і гульні бу­дзе саткана сапраўднае палатно. Атмасферу свята створаць народны фальклорны клуб РДК “Кругаверць”, дзіцячы вакальна-харэаграфічны фальклорны гурт “Пралескі” Слабадскога цэнтра культуры і вольнага часу. З фальклорнымі творамі выступяць індывідуальныя выканаўцы Святлана Прыдатка, Марыя Станкевіч і Клаўдзія Бельская.

Наведаць Лепельшчыну ў гэты дзень запрошаны знакамітыя навукоўцы і майстры. Сярод іх — наш зямляк, доктар мастацтвазнаўства, прафесар, загадчык кафедры народнага дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, член Саюза мастакоў Беларусі Рыгор Шаура, а таксама галоўны спецыяліст упраўлення ўстаноў культуры і народнай творчасці Міністэрства культуры Беларусі Іван Галабурда і іншыя мастацтвазнаўцы — Галіна Суша, Людміла Вакар, Марыя Віннікава.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>