260 новых абанентаў

IMG_0851-627x418Шырокае распаўсюджванне сотавых тэлефонаў яшчэ больш стымулюе пашырэнне правадной тэлефоннай сувязі, колькасць абанентаў якой павялічваецца. Толькі з пачатку бягучага года спецыялістамі раённага вузла электрычнай сувязі падключана 260 новых тэлефонных апаратаў.

РАСТУЦЬ МЕЖЫ ІНТЭРНЭТА
Высакахуткасны інтэрнэт усё больш павялічвае свае межы. Сёлета ў нашым горадзе і раёне з’явілася 1026 новых яго карыстальнікаў. А ўсяго колькасць абанентаў інтэрнэта, якія ў нашым родным краі трапляюць у глабальную “павуціну” праз правадную тэлефонную сетку, дасягнула лічбы 6889 чалавек.

ПАПУЛЯРНАЯ “ЗАЛА”
Паскоранымі тэмпамі ідзе працэс замены эфірнага тэлебачання на лічбавае, у тым ліку за лік падключэння да інтэрактыўнага тэлебачання “Зала” з яго дзясяткамі тэлеканалаў. Па заяўцы гэта робяць супрацоўнікі раённага вузла электрычнай сувязі ўсім тым, у каго ўстаноўлены дома альбо ў кватэры стацыянарны тэлефонны апарат. За пэўную штомесячную плату такім чынам ужо глядзяць тэлеперадачы 5289 жыхароў Лепельшчыны, у тым ліку толькі сёлета сталі абанентамі “Залы” 1052 чалавекі.

ЭФІРНАЕ ЛІЧБАВАЕ  ТЭЛЕБАЧАННЕ
З 21 кастрычніка бягучага года раённы вузел электрычнай сувязі пачаў аказваць дапамогу насельніцтву ў падключэнні да эфірнага лічбавага тэлебачання. Жадаючым за пэўную плату выдаюцца прыстаўка і антэна, якія дазваляюць глядзець 26 каналаў базавага пакета з Ушацкага тэлевізійнага рэтранслятара. Першымі такім чынам падключыліся да эфірнага лічбавага тэлебачання 57 жыхароў вёсак Забароўе, Зорніца, Стары Лепель, Суша і некаторых іншых населеных пунктаў раёна.

 

 

 

 

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>