Навагоднія святы: меры бяспекі

r6Час бяжыць хутка. Не за гарамі навагоднія святы. Да іх варта рыхтавацца ўсебакова. Узровень супрацьпажарнай бяспекі павінен быць мак¬сімальна высокі на кожным аб’екце, дзе запланаваны культурна-масавыя мерапрыемствы. Кіраўнікам раённых службаў і ведамстваў (аддзел адукацыі, спорту і турызму; аддзел ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі; упраўленне сельскай гаспадаркі і харчавання), іншых су¬б’ектаў гаспадарання (Лепельскае раённае спажывецкае таварыства, дзяржаўная прыродаахоўная ўстанова «Бярэзінскі біясферны запаведнік», камунальнае ўнітарнае прадпрыемства «Дзіцячы рэабілітацыйна-аздараўленчы цэнтр «Жамчужына», установа аховы здароўя «Лепельскі ваенны санаторый Узброеных сіл Рэспублікі Беларусь», прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Віра-ВІД», адкрытае акцыянернае таварыства «ЛАДЭ», прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Дзіма-Ф», прыватнае ўнітарнае прадпрыемства «ЮВМ-Трэйд», прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Аверс-Лепель», прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «7 вятроў», адкрытае акцыянернае таварыства «Заранка», прыватнае гандлёвае ўнітарнае прадпрыемства «Шатэ-ВМ») абавязаны паводле распараджэння раённага выканаўчага камітэта распрацаваць комплекс мер па забеспячэнні пажарнай бяспекі аб’ектаў, на якіх плануецца правядзенне святочных мерапрыемстваў, у тым ліку арганізаваць ведамасны кантроль за забеспячэннем пажарнай бяспекі, дзяжурства службовых асоб і іншых работнікаў, правядзенне інструктажоў і адпрацоўку практычных дзеянняў на выпадак узнікнення надзвычайных сітуацый. Копіі загадаў (распараджэнняў) аб прызначэнні адказных за правядзенне мерапрыемстваў да 20 снежня 2013 года накіраваць у Лепельскі раённы аддзел па надзвычайных сітуацыях (г. Лепель, вул. Калініна, 9, тэл. 4-89-36, факс 4-18-69).
Кіраўнікам пералічаных вышэй раённых ведамстваў і суб’ектаў гаспадарання ў адпаведнасці з «Правіламі пажарнай бяспекі Рэспублікі Беларусь для ўстаноў культуры» забараніць запальванне свечак і іншых эфектаў з выкарыстаннем адкрытага агню, а таксама піратэхнічных сродкаў у падведамных будынках падчас мерапрыемстваў.
Раённаму аддзелу ўнутраных спраў, інспекцыі Міністэрства па падатках і зборах па Лепельскім раёне, раённаму аддзелу па надзвычайных сітуацыях прыняць меры па прадухіленні нелегальнага (незаконнага) продажу піратэхнічных вырабаў на гандлёвых месцах і ў гандлёвых аб’ектах на рынках, на аб’ектах гандлю, тэрыторыях, арганізаваць правя¬дзенне сумесных рэйдаў па выяўленні дадзеных фактаў.
Установе «Рэдакцыя раённай газеты «Лепельскі край», установе «Рэдакцыя праграмы радыёвяшчання «Лепельскае мясцовае радыёвяшчанне» і праграмы тэлебачання» апублікаваць матэрыялы і падрыхтаваць сюжэты прафілактычнага характару па папярэджанні пажараў у час святочных мерапрыемстваў.
Кантроль за выкананнем распараджэння ўскладзены на камісію па надзвычайных сітуацыях пры раённым выканаўчым камітэце (А.А. Шыдлоўскі).
В. ВАЛОДЗІН.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>