Падлетак

Дзіцячая злачыннасць з’яўляецца фактарам, які заклапочвае грамадскасць, выклікае трывогу за будучае пакаленне.
Як паказвае практыка, узровень дзіцячай злачыннасці напрамую залежыць ад іх вольнага часу і занятасці. Непаўналетнія часта з-за таго, што ім няма чым заняць сябе ў вольны час, учыняюць правапарушэнні. З мэтай прафілактыкі злачыннасці непаўналетнія ўцягваюцца ў актыўную форму адпачынку — у секцыі, гурткі і г.д.
За дзесяць месяцаў бягучага года ў Лепельскім раёне адзначаецца рост правапарушэнняў сярод непаўналетніх — з пяці ў мінулым годзе да дванаццаці сёлета.
У лістападзе бягучага года на тэрыторыі нашага раёна была праведзена спецыяльная аперацыя “Падлетак”. Галоўная мэта — папярэджанне безнагляднасці, забеспячэнне кантролю за паводзінамі непаўналетніх. Рэалізацыя гэтай аперацыі дапамагла дабіц¬ца зніжэння ўзроўню дзіцячай злачыннасці, паколькі так званыя цяжкія падлеткі былі пад наглядам. З гэтай мэтай на тэрыторыі горада і раёна кожны дзень праводзіліся сустрэчы з непаўналетнімі, якія знахо¬дзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС. Работнікі міліцыі даведваліся, як яны праводзяць свой вольны час. У хо¬дзе акцыі таксама правяра¬ліся сем’і, што знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы.
Так, былі правераны 70 такіх непаўналетніх, праведзена праверка месцаў масавага адпачынку, пітных устаноў. Двое былі прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, не прызначаных для гэтага. Адзін падлетак панёс адміністрацыйную адказнасць за курэнне ў месцы, дзе заканадаўствам гэта забараняецца рабіць. Адзін дарослы быў прыцягнуты да ад-міністрацыйнай адказнасці за ўцягванне ў антыграмадскія паводзіны шляхам распіцця спіртных напояў. Двое бацькоў былі пакараны за неналежнае выкананне бацькоўскіх абавязкаў па выхаванні дзяцей. Столькі ж чалавек панеслі адміністрацыйную адказнасць за безнагляднасць дзяцей, што знахо¬дзяцца ў грамадскіх месцах пасля 23 гадзін без суправа¬джэння дарослых.

 «Чысты пад’езд»

З мэтай прыняцця належных мер уздзеяння на непаўналетніх, схільных да ўчынення правапарушэнняў у пад’ездах і дапаможных памяшканнях шматкватэрных дамоў, на іх прыдваравых тэрыторыях, у непрыдатных дамах, на тэрыторыі горада і раёна з васьмі гадзін 27 лістапада па 20 гадзін шостага снежня праводзіцца прафілактычнае мерапрыемства “Чысты пад’езд”.
У час мерапрыемства вядзецца адпрацоўка месцаў масавага адпачынку моладзі, дапаможных памяшканняў шматкватэрных дамоў, прыдамавых тэрыторый і непрыдатных дамоў з мэтай папярэджання безнагляднасці, забеспячэння кантролю за паводзі¬намі непаўналетніх.
Намаганні работнікаў міліцыі накіраваны на прыняцце дадатковых мер па папярэджанні п’янства і алкагалізму, наркаманіі, правапарушэнняў непаўналетніх. Таксама ажыццяўляецца праверка па месцы жыхарства асоб, якія знаходзяцца на прафілактычным уліку ў інспекцыі па справах непаўналетніх Лепельскага РАУС.
У выпадку выяўлення падлеткаў без нагляду або ў месцах збору асоб асацыяльных паводзін прымаюцца меры па ўстанаўленні іх асоб, сувязей, роду заняткаў. Пры неабходнасці непаўналетнія накіроўваюцца ва ўстановы аховы здароўя, сацыяльна-педагагічны цэнтр.
Яўгенія СВІДЗІНСКАЯ,
участковы інспектар
інспекцыі па справах
непаўналетніх
Лепельскага РАУС.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>