Маладыя спецыялісты застаюцца на Лепельшчыне

OLYMPUS DIGITAL CAMERAЦі можна жыць у вёсцы ў наш прагматычны час? Многія спрачаюцца, пакутліва шукаючы адказ на гэта няпростае пытанне. Праўда, спрачаюцца, як правіла, людзі, што жывуць… у горадзе. Моладзі ж вясковай, шчыра кажучы, не да дыспутаў. Яна проста тут, у вёсцы, жыве і тым самым здымае ўсе сумненні і развагі.

Возьмем, напрыклад, СВФ “Заазер’е”. Не скажаш, што тут бракуе моладзі. Ёсць дзе працаваць, вялікі жывёлагадоўчы комплекс, добрыя заробкі. Толькі маладых спецыялістаў, якія прыехалі сюды па заканчэнні розных навучальных устаноў, мы налічылі некалькі чалавек. Працуюць у гаспадарцы хто год, хто два. З’язджаць пакуль не збіраюцца. Мы вырашылі бліжэй з імі пазнаёміцца, каб атрымаць уяўленне, як жывецца маладому чалавеку ў вёсцы. Зайшлі ў дыспетчарскую гаспадаркі, дзе працуе Аксана Седзіна. Жыве дзяўчына ў Ворані ў бацькоў, балазе пакуль не замужам. Бацька — малака¬зборшчык, маці — інды¬відуальны прадпрымальнік. Аксана скончыла Полацкі дзяржаўны аграэканамічны каледж. Дыспетчар — злучальнае звяно, на якім сыходзяцца ўсе ўчасткі работы на прадпрыемстве. Трымаць руку на пульце для перамоў і на пульсе часу Аксане падабаецца. Марыць прадоўжыць з часам вучыцца ў Горацкай сельгас¬акадэміі па спецыяльнасці бухгалтар-эканаміст.
Вучыцца ў Полацк пайшла не адна, а “за кампанію” з аднакласніцай і аднавяскоўкай Марынай Жарнасек. Тая неўзабаве выйшла замуж за мацюшынскага хлопца. Пасяліліся жыць у хаце яго бацькоў. Муж працуе на электрамеханічным заводзе ў Лепелі, Марына ж — вагаўшчыца ў Юркоўшчыне.
— Сястра адгаворвала асядаць у вёсцы, — расказвае Марына, — а я сказала, што хачу на градкі.
І завялі яны сабе ў Мацюшынай Сцяне агарод, дома зрабілі важкі рамонт: вокны, дзверы ПВХ паставілі, столь падладзілі. На якія сродкі? На ўласныя, працоўныя, што зэканомілі ды збераглі. Летам ягады ды грыбы дапамагаюць папаўняць сямейны бюджэт. Згадзіцеся, не кожная маладая дзяўчына сёння зробіць выбар на карысць градак. А таму жыццёвае крэда Марыны Жарнасек, як, зрэшты, і яе сяброўкі Аксаны і іншых маладых людзей, пра якіх распавя¬дзем далей, выклікае сімпатыю. У вёсцы застаюцца тыя, хто не цураецца працы. Аднак яны знаходзяць у вясковым жыцці свае плюсы, свае прыярытэты, дзеля якіх папрацаваць фізічна — зусім прымальны варыянт.
Дзмітрый Арцюх вось ужо сем гадоў працуе ў “Заазер’і” на трактары МТЗ-1221. Падвозіць кармы, рассейвае ўгнаенні, развозіць арганіку і г.д. Завочна вучыцца ў Горацкай сельгасакадэміі на інжынера. Што хлопец канчаткова “запрогся ў плуг”, не скажаш. Хапае часу і на трэніроўкі па футболе ў спорткомплексе, і на сям’ю. Жыве, праўда, маладая сям’я ў Лепелі, але ў драўляным доме, які здымае. Трэба дбаць пра дровы, паліць у печы і г.д. Затое танней плаціць за жыллё. Жонка па спецыяльнасці повар, праўда, зараз толькі для двух чалавек — сябе і мужа. Чакаюць трэцяга, зараз знахо-дзіцца ў дэкрэтным водпуску.
А вось Надзея Антонава, таксама малады спецыяліст, на гатовае жыллё не спадзяецца. Сям’я сама будуе дом у Юркоўшчыне. Пакуль жа ўтрох — з мужам-механізатарам і маленькім Арцёмкам — жывуць у свекрыві. На¬дзея працуе аграномам у мясцовай гаспадарцы.
Заўважце, людзі з вясковай прапіскай не надта патрабавальныя. Яны ўладкоўваюць сваё жыццё самі, бо ведаюць, што за іх гэта ніхто не зробіць.
М. ВАЛОХА.
На здымку: маладыя спецыялісты СВФ “Заазер’е”.
Фота аўтара.

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>