Перадзімовыя клопаты на Лепельшчыне

IMG_2367Завершана раённае спаборніцтва па навядзенні парадку на тэрыторыі рамонтна-механічных майстэрань сельгасарганізацый, пастаноўцы сельгастэхнікі на зімовае захоўванне.
Для падвядзення вынікаў і вызначэння пераможцаў раённая камісія зрабіла аб’езд мехдвароў. Пачалі з агляду галоўнай базы ААТ “Лепельскі райаграсэрвіс”.


Канстатавалі, што тэрыторыя, вытворчыя памяшканні ў стане не самым здавальняючым, будынкі патрабуюць рамонту, асфальт у выбоінах і ямінах. Праўда, на прадпрыемстве ў апошні час робіцца шмат для падтрымання памяшканняў у добрым стане, стварэння годных умоў працы: выбітае шкло ў вокнах замянілі больш трывалым і практычным полікарбанатам у новых рамах, нанава зрабілі санвузел, абсталявалі бытавыя памяшканні, зрабілі ў майстэрні асвятленне.
Паколькі мехдвары КУВСГП “Баброва”, ААТ “Ладасна” і ААТ “Чарэйшчына” былі агледжаны раней, скіраваліся адразу ў рамонтна-механічную майстэрню ААТ “Лядна”. . На пляцоўцы стаялі два энерганасычаныя МТЗ-3022, адзін МТЗ-1221, два МТЗ-82. Астатняя тэхніка была занята на штодзённых работах па абслугоўванні фермаў, падвозе неабходных матэрыялаў. Усе адразу адзначылі падмеценую і прыбраную тэрыторыю, добры стан асфальтавага пакрыцця.
— Вялікім плюсам “Лядна” з’яўляецца кампактнасць тэрыторыі, невялікі парк тэхнікі. Там адносна няцяжка навесці і падтрымліваць парадак, — адзначае намеснік начальніка аддзела механізацыі і інтэнсіфікацыі сельскагаспадарчай вытворчасці ўпраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання райвыканкама Аляксандр Чэрнікаў. — Аднак у гэтым можа выявіцца і слабасць. Выйдуць са строю, скажам, два трактары — моцны ўдар. Асабліва падчас пасяўной кампаніі ці касавіцы. Засцерагчыся ад такога можна толькі добрым, дастатковым тэхнічным абслугоў¬ваннем тэхнікі ў міжсезонны перыяд, зімой. Адрамантаваная, адрэгуляваная тэхніка ў далейшым бездакорна працуе, не дапускаючы збояў.
Наступным пунктам стала вытворчая база КУВСГП “Лепельскае” ў Вялікім Поў¬свіжы. Тэрыторыя рамонтнай майстэрні абгароджана, прыбрана, аднак усё ж дзе-нідзе былі лужыны, смецце. Тэхніка стаяла роўнымі радамі, збожжаўборачныя камбайны — у ангары на захоўванні.
Мехдвор СВП “Пражэктар” у Слабадзе сустрэў чысцінёй і парадкам. Прысутныя звярнулі ўвагу на тое, як была пастаўлена на захоўванне корманарыхтоўчая, збожжаўборачная і глебаапрацоўчая тэхніка. Плугі, культыватары, жняяркі, касілкі вычышчаныя, памытыя, змазаныя, рабочыя органы пафарбаваны грунтоўкай, што засцерагае ад іржы. Распачаты рамонт барон.
Самыя станоўчыя ўражанні пакінула наведванне мехдвара СВФ “Заазер’е”. Аднак заўважана і спецыфіка: пры вялікай колькасці тэхнікі не так шмат памяшканняў для яе рамонту і захоўвання. Пасяўныя, глебаапрацоўчыя агрэгаты размешчаны на абгароджанай пляцоўцы, іх гідраўлічныя шлангі абкручаны поліэтыленам, рабочыя органы змазаны масцікай. Трактары і прычэпы стаяць на мехдвары роўнымі радамі. Не так даўно ў майстэрнях праведзены рамонт, заменены некаторыя дзверы і брамы, замест рассохлых рам устаўлены шклопакеты, разлічаныя на шматгадовую эксплуатацыю. Невялікія заўважаныя недахопы істотным чынам не ўплываюць на планамернасць і паслядоўнасць вытворчага працэсу. Пры гэтым заўважым, што гаспадарка з вялікай колькасцю тэхнікі, работнікаў патрабуе асабліва пільнай увагі з боку кіраў¬ніцтва.
Паводле аднадушнага рашэння лепшым у спаборніцтве прызнаны СВФ “Заазер’е”.
Васіль МАТЫРКА.
На здымку: Міхаіл Ганчар і Станіслаў Кажан аглядаюць збожжаўборачныя камбайны.
Фота аўтара.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>