Будзьце пільныя!

За дзесяць месяцаў бягучага года на вуліцах і дарогах Лепельшчыны ў дарожна-транспартных здарэннях загінулі дзесяць чалавек. Для параўнання: летась за адпаведны перыяд загінулі трое. Аддзяленне ДАІ РАУС пераве-дзена на ўзмоцнены рэжым нясення службы.

Вернуты ў абарот
Больш за 50 гектараў земляў вернуты ў гаспадарчы абарот спецыялістамі землеўпарадкавальнай службы райвыканкама. Як правіла, гэтыя ўчасткі калісьці выдзяляліся вяскоўцам для вядзення прысядзібных гаспадарак, але з цягам часу па розных прычынах гаспадары ад іх адмаўляліся.

Не забудзьцеся заплаціць падаткі
15 лістапада — крайні тэрмін для аплаты фізічнымі асобамі падаткаў за нерухомасць, зямлю і арэнднай платы. Зямельнага падатку налічана 452489 тысяч рублёў, на пятага лістапада выплачаны 373649 тысяч, што складае 82,6 працэнта. За нерухомасць налічана 957327 тысяч рублёў, унесена 786528 тысяч рублёў (82,2%). Арэнднай платы налічана 134030 тысяч рублёў, грамадзяне аплацілі 84086 тысяч (62,7%).

Дэпапуляцыя дзіка
Дзеля прадухілення магчымасці ўспышак афрыканскай чумы свіней у лясах Лепельшчыны праводзіцца планавы адстрэл дзікоў. Найбольшых поспехаў дасягнулі егеры і паляўнічыя лесапаляўнічай гаспадаркі Лепельскага лясгаса і лесапаляўнічай гаспадаркі “Лябур-ХантФіш”. Першыя са 150 запланаваных да адстрэлу галоў знішчылі 129, “Лябур-ХантФіш” — 89 з 130. Работа ўскладняецца тым, што пасля ўборкі кармавых культур з палёў дзікі мігрыравалі ў цяжкадаступныя балотныя масівы.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>