Школьны мерыдыян: Каменская СШ Лепельскага раёна

AcLevR6d7hoПа адмысловай праграме

Чарговы дзень здароўя ў школе прайшоў па адмысловай праграме, распрацаванай настаўнікам фізкультуры Сяргеем Котавым. Вучні ўдзельнічалі ў эстафеце, выконвалі комплекс практыкаванняў, якія развіваюць навыкі па баскетболе. Дзве каманды-ўдзельніцы былі сабраны так, каб адчувалася ўзаемадапамога старэйшых і малодшых дзяцей. А перамагла дружба. Атрымалася баявая нічыя.

На канчатковы вынік паўплываў конкурс капітанаў, дзе спаборнічалі між сабой адзінаццацікласнік Дзяніс Агрызка і вучань дзясятага класа Сяргей Раклінскі.

Інфарматыка на дыстанцыі

Сёлета дзеці прынялі ўдзел у двух дыстанцыйных міжнародных конкурсах па інфарматыцы. У першым — “Юны ІТшнік” — па інфармацыйным маніторынгу і дызайне пераможцай стала пяцікласніца Наталля Аўгусціновіч. А нядаўна прайшоў другі конкурс “Інфамышка”, у якім удзельнічалі дзесяць вучняў школы рознага ўзросту. Вынікі конкурсу стануць вядомыя толькі ў канцы навучальнага года.

Свята восені

Святам восені закончылася першая школьная чвэрць. На асеннім карнавале дзеці прадэманстравалі касцюмы, вырабленыя імі з прыроднага матэрыялу. А дызайнерам усіх касцюмаў стала ўсё тая ж Наталля Аўгусціновіч, цяпер ужо шасцікласніца. Зараз яна рыхтуе работу-падарунак да абласнога конкурсу “На добрую памяць”.

На розных экспазіцыях

Двойчы пабывалі дзеці з экскурсіямі ў раённым краязнаўчым музеі. Крыху раней наведалі экспазіцыю, прысвечаную падзеям Вялікай Айчыннай вайны. А нядаўна васьмікласнікі, члены ГА “БРСМ” наведалі выставу рускіх мастакоў.
Вучні ж пачатковых класаў ходзяць у паходы па родным краі, згодна са сваімі даследчымі праграмамі, бываюць ля помнікаў, на возеры і г.д.

Юныя даследчыкі

Традыцыйна дзеці ў школе займаюцца даследаваннем. Летась пераможцам стаў юны даследчык Сяргей Знарок з работай “Мікратапанімія аграгарадка Камень і яго наваколля”, другое месца заняла работа Вольгі Хацкевіч і Ігара Макаркіна “Газіраваныя напоі: карысць і шкода”, трэцімі сталі Ксенія Хацкевіч і Вікторыя Рыслік, якія даследавалі беларускую прыгажуню — бярозу. Сёлета дзеці працягваюць навуковыя даследаванні.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>