Калектыўнае паляванне

—Паляваннем займаюся ўжо не першы год. Хацелася б даведацца, у які перыяд дазволена паляванне на казулю, лася, — з такім пытаннем звярнуўся на адрас рэдакцыі наш пастаянны чытач Віктар Міснік.
Кампетэнтны адказ мы атрымалі ў дзяржаўнага інспектара Лепельскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Фёдара Кавалеўскага:


— З першага кастрычніка па 30 снежня бягучага года вядзецца калектыўнае паляванне на дзіка, казулю еўрапейскую, лася, аленяў высакароднага і плямістага, жывёл любога ўзросту і полу. Спосабы палявання з загонам, у тым ліку з паляўнічымі сабакамі, з падыходу з засады, для здабычы лася, аленяў высакароднага, плямістага, дарослага дзіка, старэйшага за два гады, дазваляюцца з выкарыстаннем наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй пулі звыш тры тысячы джоўляў і гладкаствольнай паляўнічай зброі з выкарыстаннем толькі пулявых патронаў, для казулі еўрапейскай і маладняку дзіка да двух гадоў — наразной паляўнічай зброі з дульнай энергіяй пулі звыш 1500 джоўляў. Дазваляецца выкарыстанне гладкаствольнай зброі з пулявымі патронамі і патронамі, забяспечанымі карцеччу дыяметрам 6,5 міліметра і больш, паляўнічыя сабакі выкарыстоўваюцца толькі з дазволу карыстальніка паляўнічых угоддзяў.
Паляванне без належнага дазволу або ў забароненых месцах, або ў забаронены час, забароненымі зброяй і спосабамі цягнуць накладанне штрафу ў памеры ад дзесяці да 50 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі, іншых прылад палявання і прадметаў, якія з’яўляюцца зброяй або сродкам учынення ўказанага парушэння, або без канфіскацыі і з пазбаўленнем спецыяльнага права, на індывідуальнага прадпрымальніка — ад 50 да 200 базавых велічынь з канфіскацыяй зброі, іншых прылад палявання і прадметаў, якія з’яўляюцца зброяй або сродкам учынення ўказанага парушэння, або без канфіскацыі. На юрыдычную асобу накладаецца штраф ад пяцісот да адной тысячы базавых велічынь з канфіскацыяй зброі, іншых прылад палявання і прадметаў, якія з’яўляюцца зброяй або сродкам учынення парушэння, або без канфіскацыі.
Парушэнне правілаў вядзення паляўнічай гаспадаркі і палявання, за выключэннем учынення парушэнняў, прадугледжаных часткай першай названага артыкула, цягне накладанне штрафу ў памеры да трыццаці базавых велічынь або пазбаўленне спецыяльнага права, на індывідуальнага прадпрымальніка — у памеры ад дваццаці да дзвюхсот базавых велічынь, а на юрыдычную асобу — ад ста да адной тысячы базавых велічынь.
У дзяржаўнай інспекцыі кругласутачна працуе тэлефон “гарачай лініі” — 4-36-85, па якім можна паведаміць аб парушэннях прыродаахоўнага заканадаўства.
Святлана СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>