Падключаюцца да бытавых зручнасцей

На вуліцы Пушкінская нашага горада павялічваецца колькасць уласнікаў дамоў сядзібнага тыпу і кватэр у шматкватэрных дамах, якія абсталёўваюць сваё жыллё бытавымі зручнасцямі, у тым ліку падключаюцца да водаправода. У ліпені быў зроблены адвод ад цэнтральнага вадавода да адной з кватэр дома №26, а цяпер выконваюцца такія ж работы па падключэнні да водаправода адной з кватэр дома №28.

Куплены па лізінгу
Лепельскае камунальнае рамонтна-будаўнічае ўнітарнае прадпрыемства “Будаўнік” для ўмацавання сваёй матэрыяльнай базы шырока выкарыстоўвае магчымасці лізінгу, як зручнай формы разлікаў з вытворцамі тэхнікі. На яго ўмовах былі набыты самазвал МАЗ, пагрузчык “Амкадор” і аўтакран “Клінцы”. Прадпрыемства ўжо поўнасцю разлічылася за самазвал, аўтакран, засталося толькі на працягу дзесяці месяцаў праплаціць адносна невялікую суму грошай за пагрузчык.

Мадэрнізацыя будынка

На вуліцы Гагарына ідзе мадэрнізацыя будынка ЦБП №211 ААТ “ААБ Беларусбанк” з добраўпарадкаваннем прылеглай тэрыторыі. Па яго перыметры ўжо знята са сцен пашкоджаная абліцовачная плітка. Для выканання рамонтных работ падвезены неабходныя будаўнічыя матэрыялы. Пры гэтым праводзімая мадэрнізацыя ніколькі не перашкаджае дзейнасці банкаўскай установы, паколькі яе супрацоўнікі і кліенты могуць бесперашкодна ўваходзіць у будынак.

Магазін рыхтуецца да адкрыцця
У падсобным памяшканні гаражоў па вуліцы Партызанская, 12, вядуцца работы па абсталяванні магазіна па продажы аўтазапчастак і іншых тавараў. Тут ужо зманціраваны сталы і стэлажы для размяшчэння прадаваемай прадукцыі. Устаноўлены новыя сучасныя ўваходныя дзверы, пабудаваны прыгожы ганак. Вядуцца работы па асфальтаванні падыходаў да магазіна, у тым ліку завяршаецца ўкладка пліткай дарожкі, якая вядзе ў гандлёвую кропку.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>