Пульс Лепельшчыны

У раённую скарбонку

Набліжаецца 15 лістапада — крайняя дата аплаты для фізічных асоб падаткаў на зямлю, нерухомасць і арэнднай аплаты за карыстанне зямельнымі ўчасткамі. Сёлета раённай падатковай інспекцыяй налічана да аплаты падатку на зямлю 456463060 рублёў. На 17 верасня аплачана 157655850 рублёў, што складае 34,5%. Падатку на нерухомасць налічана 957448870 рублёў, уладальнікамі ўжо ўнесена 344263000 рублёў (36%).

За арэнду налічана 133835800 рублёў, аплачаны 66828770 рублёў (49,9%).

Кіно на вялікім экране

Паводле інфармацыі з кінавідэацэнтра, за восем месяцаў бягучага года кінасеансы наведалі 13695 гледачоў, з іх 3451 — у горадзе і 10244 — у вёсцы. Выручка ад гэтай дзейнасці склала каля 18,5 мільёна рублёў.

Попыт на дровы

Разам з газіфікацыяй жыллёвага фонду ўтрымліваецца ўстойлівы попыт на дровы. З пачатку года ДЛГУ “Лепельскі лясгас” рэалізавала фізічным асобам больш за 9700 кубаметраў дроў.

Другі хлеб

Поўным ходам у раёне вядзецца ўборка другога хлеба, на 19 верасня бульба выкапана і звезена больш як з 42 працэнтаў палеткаў. Напомнім, што на Лепельшчыне вырошчваннем бульбы займаюцца наступныя гаспадаркі: ДСГУ “Лепельская сортавыпрабавальная станцыя” (35 га), ААТ “Чарэйшчына” (125 га) і ААТ “Лядна” (30 га). У сартастанцыі бульба выкапана з 28 гектараў, валавая прадукцыя склала 286 тон, ураджайнасць — 102 ц/га. У ААТ “Чарэйшчына” вытворчыя паказчыкі крыху лепшыя. З 32,9 выкапаных гектараў сабралі 426 тон, ураджайнасць склала 129 ц/га. У ААТ “Лядна” выкапана 18 гектараў, сабрана 195 тон бульбы, ураджайнасць — 108 ц/га.

Замена цеплатрасы

ЛКУВП ЖКГ “Лепель” мяняе трубы цеплатрасы на вуліцы Войкава. Агульная даўжыня ўчастка, на якім кладуцца новыя трубы, складае больш за 700 метраў. Работнікі камунальнай гаспадаркі выконваюць работы сваімі сіламі.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>