Ачагі лакалізаваны

Усе вядомыя ачагі афрыканскай чумы лакалізаваны, паведамленняў аб новых не паступала. Пры ўсім тым перамагчы хваробу недастаткова, важна не пакінуць ёй ніводнага шанцу на вяртанне. Савет Міністраў Рэспублікі Беларусь прыняў пастанову, якой прадугледжаны дадатковыя меры па ліквідацыі і недапушчэнні распаўсюджвання АЧС.
У населеных пунктах, дзе была зафіксавана інфекцыя, нельга трымаць свіней на асабістых падворках не менш як паўгода з моманту апошняй успышкі захворвання.

Пад забарону трапілі гандаль свінінай і прадуктамі з яе, кармамі і дабаўкамі для гэтых жывёл без узгаднення з дзяржаўнай ветэрынарнай службай, а таксама імпарт мясной прадукцыі з небяспечных па афрыканскай чуме свіней рэгіёнаў і краін. Пацярпелым ад АЧС свінакомплексам аказваецца дапамога. Каб яны змаглі выйсці на ранейшыя магутнасці , будуць выдзелены льготныя крэдыты для закупкі новага пагалоўя і рэканструкцыі жывёлагадоўчых аб’ектаў. Па наяўных крэдытах Белаграпрамбанк і Беларусбанк дадуць адтэрміноўку па працэнтах і пагашэнні плацяжу да двух гадоў.
Да 15 кастрычніка неабходна прапрацаваць пытанне аб стварэнні Нацыянальнага лабараторнага цэнтра па дыягностыцы захворванняў жывёл, кантролі за бяспекай кармоў і харчовай прадукцыі. Гэта дазволіць на ранняй стадыі выяўляць магчымыя захворванні і эпідэміі. Плануецца ўнесці і змены ў Крымінальны кодэкс і КаАП, якія ўзмоцняць адказнасць за непаведамленне аб гібелі жывёл або іх хваробе, парушэнне ветэрынарных правілаў і каранцінных абмежаванняў.
В. ВАЛОДЗІН.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>