Рэйтынг папулярнасці

Жыхарамі горада і раёна, прадпрыемствамі і ўстановамі аформлена падпіска на 1600 найменняў газет і часопісаў, а ўлічваючы тыя перыядычныя выданні, якія раней ужо былі выпісаны адразу на паўгода, іх колькасць у цэлым складае сем тысяч экзэмпляраў. Па-ранейшаму найбольшай папулярнасцю карыстаецца раённая газета “Лепельскі край”.

Забеспячэнне вадой

Цэнтральныя лініі водаправода фінансуюцца з дзяржаўнага бюджэту, толькі падводы, падключэнні да дамоў і кватэр — за кошт іх уласнікаў. На выкананне гэтых работ распрацоўвае праектна-каштарысную дакументацыю камунальнае ўнітарнае прадпрыемства “Праектна-архітэктурнае бюро горада Лепеля і раёна”. Зроблены праекты на водазабеспячэнне вуліц Дэпоўская, Першамайская, Чапаева, Сянная, Залінейная і іншыя.

У стадыі праектавання

Рыхтуюцца праекты для мадэрнізацыі цялятніка пад даільную залу на малочнатаварнай ферме аграгарадка Горкі і па рэканструкцыі падобнай фермы ў аграгарадку Слабада, дзе буйную рагатую жывёлу мяркуецца перавесці на бяспрывязнае ўтрыманне.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>