Мільярд на рэканструкцыю

На прадпрыемстве “Лепельскае” ЗАТ “Віцебскаграпрадукт” сёлета рэканструявана лінія па падачы сыравіны для вытворчасці камбікорма, выдаткаваны адзін мільярд рублёў. Устаноўлены новыя электронныя вагі, заменены механізмы па ачыстцы зерня, праведзены іншыя ўдасканаленні тэхналагічнага працэсу. Усё гэта дазволіла павысіць прадукцыйнасць працы, палепшыць якасць прадукцыі, зменшыць шкодныя выкіды ў атмасферу і спажыванне электраэнергіі пры вырабе адзінкі прадукцыі.

 Бездражджавы хлеб

На хлебазаводзе асвоены масавы выпуск бездражджавога фармавога хлеба “Галубоўскі” і “Свальнянскі”, спажыванне якога лічыцца больш карысным для здароўя, ён мае выдатныя смакавыя якасці. За восем месяцаў выраблена 211 тон новай прадукцыі.

 Асартымент і дызайн

На ўчастку вытворчасці тавараў народнага спажывання электрамеханічнага завода вырабляюцца з дрэва і ламінату сталы, шафы, камоды, ложкі, стэлажы і іншыя віды прадукцыі. Штогод абнаўляецца асартымент і дызайн. Толькі з пачатку года такой прадукцыі паступіла спажыўцам больш як на 700 млн рублёў.

 Па чыгунцы ў Маскву і Крым

 У касе чыгуначнай станцыі Лепель за студзень — ліпень 2013 года на прыгарадныя цягнікі было набыта 11400 білетаў на 48 млн 320 тыс. рублёў, а за адпаведны перыяд папярэдняга года — 12087 білетаў на 39 млн 82 тыс. рублёў.

Што ж датычыць цягнікоў дальняга следавання, то за сем месяцаў бягучага года на іх было куплена 3937 праязных дакументаў на адзін мільярд 417 млн 670 тыс. рублёў, тады як за гэты перыяд мінулага года было набыта 3463 білеты на адзін мільярд 82 млн 316 тыс. рублёў. Асноўная колькасць пасажыраў дабіралася сёлета па чыгунцы ў Маскву і Крым.
Мікалай ГАРБАЧОЎ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>