Весткі з каледжа

Замацоўваюць веды

Вытворчую практыку летам праходзяць дзве групы будаўнікоў прамысловага і грамадзянскага будаўніцтва аграрна-тэхнічнага каледжа, усяго — пяцьдзясят два чалавекі, а таксама дваццаць тры чалавекі з аддзялення меліярацыі і воднай гаспадаркі. Чатырнаццаць навучэнцаў праходзяць практыку на базе ЛКУВП ЖКГ “Лепель”, шаснаццаць — у ДКУБП “Лепельская ПМК-75”, астатнія — непасрэдна ў каледжы. Навучэнцы замацоўваюць тэарэтычныя веды, працуючы на рэканструкцыі сталовай, рамонце аўдыторый, інтэрната.

Па дамовах

Трынаццаць навучэнцаў каледжа з аддзялення меліярацыі і воднай гаспадаркі працуюць па дамовах у іншых раёнах вобласці — на Валынецкім, Язненскім, Расонскім, Докшыцкім, Глыбоцкім, Чаш-ніцкім, Пастаўскім ПМС, дзе праходзяць вытворчую практыку. Аб’ектамі практыкі навучэнцаў з’яўляюцца дзве жывёлагадоўчыя фермы ў раёне, стокватэрны жылы дом і магазін, што ўзводзяцца ў Лепелі. Усе навучэнцы — трэцякурснікі.

У сельскай гаспадарцы

З верасня пачнецца вытворчая практыка навучэнцаў у сельскай гаспадарцы. Заключаны дамовы з сельскагаспадарчымі прадпрыемствамі, а таксама меліярацыйнымі арганізацыямі і жыллёва-камунальнымі гаспадаркамі вобласці. 27 чалавек зоймуцца рамонтна-абслуговай вытворчасцю на аб’ектах сельскай гаспадаркі, 24 чалавекі замацуюць на практыцы веды па спецыяльнасці “Водазабеспячэнне, водаадвядзенне і ахова водных рэсурсаў” на базе ЖКГ вобласці, дваццаць навучэнцаў зоймуцца тэхнічным забеспячэннем меліярацыйных і водагаспадарчых работ у меліярацыйных арганізацыях. Практыка на чацвёртым курсе прадоўжыцца амаль да канца кастрычніка.
Віктар ЛЯШЧЫНА.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>