Латарэя “Прыдзвінне”

— Неаднаразова набывала латарэю “Прыдзвінне”. Некалькі разоў атрымала невялікі грашовы выйгрыш. Хацелася б даведацца, на якія мэты ідуць сродкі, атрыманыя ад гэтага віду латарэй, — з такім пытаннем звярнулася да нас лепяльчанка Яўгенія Азаронак.
Адказваем на пытанне нашай чытачкі:
— Тыражная латарэя “Пры-дзвінне”, якая пастаянна дзейнічае ў нашым рэгіёне, зацверджана восем год таму адпаведным Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і рашэннем Віцебскага аблвыканкама.

У адрозненне ад шэрага іншых латарэйных праектаў, разлічаных на азартных людзей, яна накіравана на прыцягненне дадатковага фінансавання важнейшых сацыяльных праграм рэспубліканскага і мясцовага бюджэтаў. Атрыманыя ад яе рэалізацыі сродкі накіроўваюцца на аказанне дапамогі дзіцячым дамам, бальніцам, спартыўным школам, дамам творчасці, сацыяльным прытулкам. За лік сродкаў, атрыманых ад продажу латарэй, таксама набываюцца спартыўны інвентар для ўстаноў адукацыі вобласці, якія прымаюць удзел у дабрычынных акцыях “Ваша лато” і “Прыдзвінне”.

Такім чынам, набыўшы латарэю “Прыдзвінне”, вы робіце асабісты ўклад у развіцце творчых і спартыўных здольнасцей дзяцей, дапамагаеце хворым і сіротам. Запрашаем усіх жыхароў Віцебшчыны набыць латарэйныя білеты “Пры-дзвінне” і прыняць удзел у чарговым розыгрышы 14-га тыражу, які адбудзецца ў г.Віцебску сёмага жніўня бягучага года.
НАШ КАР.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>