Адрас на канверце

— Мая дачка жыве ў Мурманску. Часта адпраўляю ёй пісьмы, у тым ліку заказныя. Апошні раз аператар аддзялення паштовай сувязі зрабіла мне заўвагу, што канверт падпісаны няправільна.
— Мяркую, што не толькі мне, а і іншым жыхарам раёна было б карысна даведацца, як правільна падпісваць канверты, — з такой просьбай звярнулася на адрас рэдакцыі наша чытачка Наталля Лук’янава.
За тлумачэннямі па гэтым пытанні мы звярнуліся да намесніка начальніка Лепельскага раённага вузла паштовай сувязі Галіны Стрэльчанкі.

— Галіна Леанідаўна, скажыце, калі ласка, які парадак запаўнення канверта?
— Яшчэ ў 1997 годзе ў нашай краіне адбыўся пераход на новы парадак адрасавання. Зараз у пачатку ўказваюцца прозвішча, імя і імя па бацьку, затым — вуліца, дом, кватэра, ніжэй — паштовы код (індэкс), населены пункт, раён, вобласць і краіна. Адрас атрымальніка ўказваецца ў правай ніжняй частцы канверта, а адрас адпраўшчыка — уверсе злева. Такі парадак напісання адпавядае міжнародным стандартам. Правільна ўказаны індэкс значна аблягчае аўтаматызаванае сартаванне. Алгарытм работы сартавальнай машыны закладзены такім чынам, што спачатку счытваецца індэкс, затым ён параў-ноўваецца з адрасам. Пры выяўленні неадпаведнасцей у адрасе пісьмы аўтаматычна накіроўваюцца на ручное сартаванне. Гэта значыць, што правільнае напісанне індэкса і адраса значна паскарае тэрміны апрацоўкі і дастаўкі карэспандэнцыі.
— Галіна Леанідаўна, магчыма, разам са змяненнем адрасавання стаў іншым і фармат канвертаў?
— Гэта сапраўды так. Самую вялікую папулярнасць атрымаў так званы “еўрапамер”. Канверты такога фармату выдатна падыходзяць для дзелавой перапіскі. Сёння для кліентаў прапаноўваецца вялікі асартымент канвертаў: каляровыя і аднатонныя, пузырыстыя і пластыкавыя, вялікія і маленькія.
Усё гэта зроблена з адзінай мэтай — хуткага і беспраблемнага інтэгравання ў сусветную паштовую сістэму. На хуткасць дастаўкі карэспандэнцыі можа паўплываць любая лічба або літара, якая напісана нядбайна. А пра-вільна напісаныя адрасы і паштовыя індэксы дазволяць значна паскорыць працэс сартавання. Зразумела, што аўтаматычная машына зробіць гэта нашмат хутчэй за чалавека — аператара сартавальнага цэнтра.
У час імклівага развіцця электроннай пошты і іншых сродкаў камунікацыі традыцыйнае пісьмо не губляе сваю актуальнасць. Пагадзіцеся, што кожны раз мы з асаблівым пачуццём адкрываем папяровы канверт, дастаўшы яго з паштовай скрыні. Там жа знахо-дзіцца часцінка душы блізкага нам чалавека! Гэта пачуццё немагчыма параўнаць з канверцікам на вашым мабільным тэлефоне, пад якім знахо-дзіцца новае SMS-паведамленне.
Пішыце пісьмы родным, блізкім, сябрам, знаёмым у межах рэспублікі і па ўсім свеце. Толькі пра-вільна ўказвайце адрас, і адказ не прымусіць вас доўга чакаць.
— Вялікі дзякуй, Галіна Леанідаўна, за змястоўнае інтэрв’ю.
Інтэрв’ю правяла Святлана
СІЛЬВАНОВІЧ.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован.

Можно использовать следующие HTML-теги и атрибуты: <a href="" title=""> <abbr title=""> <acronym title=""> <b> <blockquote cite=""> <cite> <code> <del datetime=""> <em> <i> <q cite=""> <s> <strike> <strong>